Індзейская ўдава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Joseph Wright of Derby. The Widow of an Indian Chief Watching the Arms of Her Deceased Husband.1785..jpg
Джозеф Райт
Індзейская ўдава. 1783 або 1784
Indian Widow
Палатно, алей. 101,6 × 127 см
Музей і мастацкая галерэя Дэрбі, Вялікабрытанія

«Індзейская ўдава» (англ.: Indian Widow) — карціна англійскага мастака Джозефа Райта, скончаная ў канцы 1793 або пачатку 1794 года і ўпершыню выстаўленая на персанальнай выставе Райта ў 1985 годзе. Зараз карціна выстаўлена ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі[1]. Сам мастак выкарыстоўваў назву «Індзейская ўдава», але больш поўная назва — «Удава індзейскага правадыра, якая сочыць за зброяй свайго нябожчыка мужа» (англ.: The Widow of an Indian Chief Watching the Arms of Her Deceased Husband).

Згодна з Нікалсанам, частка дэталей карціны (шкуры, пер'е, нож) досыць дакладныя, у той час як драпіроўкі толькі даніна моднай манеры выявы жанчын, якія перажываюць цяжкасці; гэта сведчыць у карысць таго, што Райт выкарыстоўваў сапраўдны рэквізіт[2].

Іншы мастак з Дэрбі, Джон Рафаэль Сміт (John Raphael Smith), выгравіраваў гэту карціну ў 1785 годзе[3]. Сам Райт напісаў яшчэ даволі блізкую копію «Індзейскай удавы» (загінула пры пажары)[1], а таксама яшчэ адну карціну, прысвечаную жаночай сіле духу — «The Lady in Milton's Comus».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Indian Widow, Derby City Council, accessed March 2011
  2. Benedict Nicolson Joseph Wright of Derby: painter of light — 1968 Vol. 1. — С. 148.
  3. The Widow of an Indian Chief Watching the Arms of her Deceased Husband, (Clayton 31), John Raphael Smith, Christies.com