Фарфоравая фабрыка Чэлсі

Фарфоравая мануфактура Чэлсі — першая істотная фарфоравая мануфактура ў Англіі. Узнікла прыкладна ў 1743-45 гадах[1], першыя вырабы выйшлі ў 1745.
Мінулае[правіць | правіць зыходнік]
Дакументаў таго часу захавалася вельмі мала. Вядома, што яе дырэктарам быў ювелір Нікалас Спрымант. Першыя наборы сталовага посуду, выпушчаныя да 1750 года, былі вельмі шыкоўна аздобленыя і ствараліся па ўзору мейсенскага фарфору і сярэбраных прататыпаў, такіх як салонкі ў форме рэалістычных ракавінаў. З 1760 годзе за ўзор прадукцыі усё часцей прымаецца сеўрскі фарфор.
У 1769 мануфактуру набыў Уільям Дасберы, уладальнік фарфоравай фабрыкі Дэрбі, і ў гэты перыяд прадукцыя абодвух фабрык не адрознівалася. «Чэлсійска-дэрбскі перыяд» працягваўся да 1784 года, пасля гэтага мануфактура Чэлсі была разабрана, а яе ліцейныя формы, узоры, супрацоўнікі і мастакі перавезеныя ў Дэрбі.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Сабакі (каля 1749) у музеі Вікторыі і Альберта
Зноскі
- ↑ У 1744 патэнт атрымала фарфоравая фабрыка Боў, аднак не знойдзена яе вырабаў, датаваных раней за выпушчаныя фабрыкай Чэлсі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Фарфоравая фабрыка Чэлсі на Вікісховішчы |
---|
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- F. Severne McKenna, Chelsea Porcelain: The Red Anchor Wares, 1951.
- F. Severne McKenna, Chelsea Porcelain: The Gold Anchor Wares, 1952.