Рычард Аркрайт
| Рычард Аркрайт | |
|---|---|
| англ.: Richard Arkwright | |
| Партрэт Рычарда Аркрайта аўтарства Джозефа Райта | |
| Род дзейнасці | прадпрымальнік |
| Дата нараджэння | 23 снежня 1732[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 3 жніўня 1792[1][3][…] (59 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Thomas Arkwright[d][5] |
| Маці | Ellen Hodgkinson[d][5] |
| Жонка | Patience Holt[d] і Margaret Biggins[d] |
| Дзеці | Рычард Аркрайт малодшы і Susanna Arkwright[d] |
| Аўтограф |
|
Сэр Рычард Аркрайт (англ.: Richard Arkwright; 23 снежня 1732, Прэстан — 3 жніўня 1792, Кромфард) — буйны англійскі тэкстыльны прамысловец, вынаходнік, уладальнік шматлікіх патэнтаў у галіне прадзення, бацька Рычарда Аркрайта малодшага. Лічыцца заснавальнікам сучаснай тэкстыльнай прамысловасці.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аркрайт быў малодшым з 13 дзяцей у сям’і краўца. Спачатку ён працаваў цырульнікам у Болтане. У 1769 годзе Аркрайт вынайшаў прадзільную машыну «Waterframe» і зарэгістраваў на яе патэнт. Два партнёра прафінансавалі суму, неабходную для падачы заяўкі на патэнт і арганізавалі прамысловае прымяненне прадзільнай машыны. Было адкрыта буйное прадзільнае прадпрыемства ў Кромфардзе, якое выкарыстоўвала як рухавік вадзяныя колы. Нягледзячы на патэнт, прадзільная машына Аркрайта была скапіравана немцам Іаганам Готфрыдам Бругэльманам, што паклала пачатак прамысловай рэвалюцыі на еўрапейскім мацерыку. У 1786 годзе Аркрайт быў узведзены ў рыцары і атрымаў права называцца «сэрам». З 1790 ён перабудаваў свае прадзільныя машыны пад паравыя рухавікі. Акрамя прадзільнай машыны Аркрайт вынайшаў яшчэ некалькі іншых рэвалюцыйных прылад і станкоў, што павысілі эфектыўнасць тэкстыльнай вытворчасці.
Зноскі
- ↑ а б Richard Arkwright // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118939580 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ Richard Arkwright // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 23 чэрвеня 2025.
- ↑ а б Kindred Britain
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аркрайт // Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона: У 86 тамах (82 т. і 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
- Падрабязная біяграфія на англ. мове