Рамэа і Джульета: сцэна ў грабніцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Joseph Wright of Derby. Romeo and Juliet. The Tomb Scene. exhibited 1790 and 1791.jpg
Джозеф Райт
Рамэа і Джульета:
сцэна ў грабніцы
. 1790
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Памеры 180 × 240 см
Музей і мастацкая галерэя Дэрбі, Вялікабрытанія
(інв. 1981-330)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рамэа і Джульета: сцэна ў грабніцы — карціна англійскага мастака Джозефа Райта, напісаная ў 1790 годзе, якая выстаўлялася ў 1790 і 1791 годзе, на выставе ў Дэрбі ў 1839 годзе ў Інстытуце Механікі, і зараз выстаўленая ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі. Карціна адлюстроўвае сцэну з драмы «Рамэа і Джульета» Шэкспіра, у якой Джульета, якая стаіць на каленях у цела Рамэа, чуе чые крокі і накіроўвае на сябе кінжал, каб пакончыць жыццё самагубствам[1][2] (радок «Там шум! Я паспяшаюся. О нож шчаслівы!» (акт 5, сцэна 3)[3]).

Мікеланджэла, «Цітыўс»

Памеры карцінай — 180 на 240 сантыметраў [4]. Акрамя карціны, музей Дэрбі выстаўляе эскіз Райта, у якім існуюць змены ў малюнках саркафага і правай нішы, зроблена спроба павялічыць памер выявы асветленай сцяны. Прыцягвае вока гераічная поза Джульеты, а поза Рамэа пераклікаецца з карцінай Мікеланджэла «Цітыўс»[няпэўнае слова][5][6]. У карціне выкарыстаны светлавыя эфекты (спалучэнне цемры і асвятлення свечкамі), якімі асабліва славіўся Райт.

Самуэль Рэйнер, Выстава ў Дэрбі 1839 года: карціна Райта бачна на дальняй сцяне з левага боку

Задумка карціны прыйшла да Райта ў снежні 1776 года, калі ён прапанаваў вобраз «Джульета прачынаецца ў грабніцы». Заказ на карціну быў зроблены брытанскім выдаўцом Альдэрманам Джонам Бойдэлам (Alderman John Boydell) для яго «шэкспіраўскай галерэі» (першай часткі праекту, накіраванага на заахвочванне брытанскай школы жывапісу, якая заключалася ў выпуску ілюстраванага збору п'ес Шэкспіра). Аднак работа паслужыла прычынай сур'ёзнай сваркі паміж імі[7]: Райт выявіў, што Бойдэл дзяліў мастакоў на два класа, і аднёс Райта да другога. Яму, павінны былі заплаціць 300 фунтаў, у той час як іншыя мастакі атрымлівалі прыбытак, які падлічваўся тысячамі. Пратэст Райта быў звязаны нават не столькі са стратай даходу, колькі з рэпутацыйнымі стратамі.

Бойдэл быў непахісны, і хоць карціна была гатова ў тэрмін, у галерэю былі ўключаны іншыя карціны Райта — «Бура» (цяпер страчаная) і больш сціплая сцэна непагадзі на карціне «Зімовая казка». «Рамэа і Джульета», якая цяпер лічыцца лепшай з трох яго карцін у галерэі, засталася ў Райта. Магчыма, існавалі і іншыя рознагалоссі, прычынай якіх стала стварэнне Джэймсам Норткатам для Бойдэла карціны памерам 9 на 11 футаў аб той жа сцэне Рамэа і Джульеты ля магілы [7]. Гэтая карціна была вельмі добра прынята наведвальнікамі галерэі[8].

Карціна Райта выстаўлялася ў Каралеўскай Акадэміі ў 1790 годзе, але ён не быў задаволены, так як па яго словах яна была дрэнна прадстаўлена ў сувязі з позняй дастаўкай. Райт адчуваў сябе абражаным з боку Каралеўскай акадэміі мастацтваў і быў рады выставіць пяць карцін у Таварыстве мастакоў Вялікабрытаніі[9]. Карціна была выстаўлена ў Таварыстве і ў наступным годзе, яна была перапрацавана, але яе па-ранейшаму не ўдалося прадаць[4]. Вядома, што карціна была ўключана ў выставу ў Інстытуце механікі Дэрбі, і яна бачна на карціне Самуэля Рэйнера. Многія з карцін, што выстаўляліся ў Рэйнера былі з калекцыі Джозефа Страта. Шматлікія экспанаты калекцыі Рэйнера ўвайшлі ў ранні збор Музея Дэрбі[10], але «Рамэа і Джульеце» спатрэбілася шмат гадоў, перш чым яна вярнулася ў калекцыю.

Карціна выстаўлялася пасля смерці Райта (якая настала ў 1797 годзе) ў 1801 і 1810 гадах на продаж, але не знайшла пакупніка. У выніку яна была куплена ў душапрыказчыкаў Райта і знаходзілася ў сям'і Окс з 1883 года, пакуль не была набыта для Музея Дэрбі за 33250 фунтаў стэрлінгаў у 1981 годзе[1].

Зноскі

  1. а б Romeo and Juliet by Joseph Wright, Artfund, accessed March 2011
  2. Romeo and Juliet by Joseph Wright of Derby, Europeana, accessed March 2011
  3. «Yea, noise? Then I’ll be brief. O happy dagger!»
  4. а б Modes, Derby Museum Catalogue, accessed March 2011
  5. Royal Collection
  6. Nicolson, Benedict (1968). Joseph Wright of Derby: painter of light, Volume 1. Paul Mellon Foundation for British Art. pp. 295. http://books.google.co.uk/books?id=Ms09AAAAIAAJ&. Retrieved on 13 March 2011. 
  7. а б Nicolson, Benedict (1968). Joseph Wright of Derby: painter of light, Volume 1 p.155. Paul Mellon Foundation for British Art. pp. 295. http://books.google.co.uk/books?id=Ms09AAAAIAAJ&. Retrieved on 11 March 2011. 
  8. James Northcote, A Monument Belonging to the Capulets (1789) Архівавана 19 ліпеня 2011., Shakespeare Illustrated, accessed March 2011
  9. 'Candidates for fame': the Society of Artists of Great Britain, 1760—1791, Matthew Hargraves, Yale University Press, 2005, 244 pages, accessed March 2011
  10. Allard, Sarah; Nicola Rippon (2003). Goodey's Derby p.96. Breedon Books. pp. 157. ISBN 1 85983 379 9.