Рычард Ніл Фрыман
| Рычард Ніл Фрыман | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1838[1], 1839[1], чэрвень 1840[1] ці 1840[2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 24 чэрвеня 1904[3][1] |
| Грамадзянства | |

Ры́чард Ніл Фры́ман (англ.: Richard Knill Freeman, 1840, Лондан — 1904[4]) — брытанскі архітэктар, які пачаў сваю кар’еру ў Дэрбі і далей пераехаў у Болтан (Ланкашыр)[4], працаваўшы ў віктарыянскім гатычным стылі[5]. Усяго ён працаваў прыблізна над 140 будынкамі, больш за палову якіх хоць часткова захаваліся[6]. Сярод яго работ — цэрквы, дамы, рэстаўрацыі, школы, музеі[7].
У 1874 годзе Фрыман спраектаваў шэраг пірсаў у Блэкпуле, у 1876 годзе пабудаваў будынак Музея і мастацкай галерэі Дэрбі. У 1882 годзе ён выйграў першы тур спаборніцтва Музея навук і мастацтваў у Дубліне (Нацыянальнага музея Ірландыі) «за дызайн будынка чатырохкутнай формы з мансардным дахам»[8]. У 1884 годзе ён пабудаваў у Маскве Англіканская царква Святога Андрэя, «тыповую англійскую царкву ў віктарыянскім стылі»[7].
Царква святой Троіцы ў Блэкпуле і Касцёл святога Лаўрэнція ў Прэстане былі дабудаваныя ў 1895 годзе[9]; акрамя таго, ён пабудаваў царкву святой Маргарыты ў Холінгсвудзе, рэстаўрыраваў царкву ва Уорслі і спраектаваў лякарню[4].
Фрыман уваходзіў у Манчэстэрскі саюз архітэктараў (англ.: Manchester Society of Architects) і быў яго прэзідэнтам у 1890-91 гады[6].
Сын Фрымана, Фрэнк Рычард (Frank Richard Freeman, 1870—1934) таксама стаў архітэктарам, як і бацька. Пад брэндам Freeman & Son ён працягнуў працу свайго бацькі і пабудаваў некалькі цэркваў у падобным на бацькоўскі стылі[6].
Зноскі
- 1 2 3 4 Artists of the World — B, Boston: Verlag Walter de Gruyter, 2022. — ISSN 2750-6088 Праверана 27 чэрвеня 2025.
- ↑ Richard Knill Freeman // Dictionary of Scottish Architects Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Richard Knill Freeman // European Theatre Architecture DB — Arts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 Transactions of the Lancashire and Cheshire Antiquarian Society, Volume 22. Lancashire and Cheshire Antiquarian Society. 1905. p. 228.
- ↑ Provisional List of Buildings(недаступная спасылка). David French. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 March 2011.
- 1 2 3 French, David. Richard Knill Freeman(недаступная спасылка). David French (2009). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 March 2011.
- 1 2 History of St Andrew's(недаступная спасылка). St Andrew's Anglican Church Moscow. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 March 2011.
- ↑ Freeman, Richard Knill(недаступная спасылка). Dictionary of Irish Architects. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2022. Праверана 3 March 2011.
- ↑ 1985 – Church of St Lawrence, Barton, Preston, Lancashire(недаступная спасылка). Archiseek (2011). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2012. Праверана 3 March 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рычард Ніл Фрыман