Еўрапейскі саюз студэнтаў
Еўрапейскі саюз студэнтаў | |
---|---|
European Students' Union | |
Абрэвіятура | ESU, ЕСС |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | Бельгія Mundo-Madou. Avenue des Arts 7/8, 1210 Брусэль, Бельгія |
Тып арганізацыі | students' union[d] |
Кіраўнікі | |
Прэзідэнт | Matteo Vespa |
Віцэ-прэзідэнты | Katrīna Sproģe, Horia-Șerban Onița |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1982 |
Абарот |
|
Колькасць членаў | 45 (40 краін) |
esu-online.org |
Еўрапейскі саюз студэнтаў (англ.: European Students' Union), абр. ESU, таксама можна сустрэць ЕСС - гэта парасонавая арганізацыя 45 нацыянальных студэнцкіх саюзаў з 40 краін, якія прадстаўляюць амаль 20 мільёнаў студэнтаў. ESU імкнецца прадстаўляць і прасоўваць адукацыйныя, сацыяльныя, эканамічныя і культурныя інтарэсы студэнтаў на еўрапейскім узроўні ва ўсіх адпаведных органах і, у прыватнасці, у Еўрапейскім Саюзе, Савеце Еўропы і ЮНЕСКА. ESU прадстаўляе голас студэнтаў у Еўропе, з’яўляючыся кансультатыўным членам Балонскага працэсу. ESU таксама з’яўляецца паўнапраўным сябрам Еўрапейскага маладзёжнага форуму (YFJ), кандыдат ад ESU на 2006 год, быў абраны прэзідэнтам YFJ.
Беларусь у ESU прадстаўляе дзве арганізацыі: ЗБС і БАСС.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]17 кастрычніка 1982 года сем Нацыянальных саюзаў студэнтаў (НСС) з Вялікабрытаніі, Швецыі, Ісландыі, Францыі, Даніі, Нарвегіі і Аўстрыі стварылі Заходнееўрапейскае студэнцкае інфармацыйнае бюро (англ.: Western European Students Information Bureau, WESIB) на сустрэчы ў Стакгольме. У лютым 1990 года WESIB адмовіўся ад літары "W" і стаў Еўрапейскім студэнцкім інфармацыйным бюро (ESIB) пасля палітычнага ўзрушэння ў Еўропе таго часу. У 1992 годзе назва была зноў зменена на Нацыянальны саюз студэнтаў Еўропы (англ.: National Union of Students in Europe, NUSE). Гэта адлюстроўвае прызнанне змены місіі ESIB з арганізацыі, якая проста абменьваецца інфармацыяй, у палітычную арганізацыю, якая прадстаўляе погляды студэнтаў у еўрапейскіх інстытуцыях. У маі 2007 г. была ўведзена сучасная назва — Еўрапейскі студэнцкі саюз (ESU).
На працягу многіх гадоў офіс ESU перамяшчаўся па Еўропе і спачатку размяшчаўся з дапамогай членаў Нацыянальных студэнцкіх саюзаў (НСС). Пасля заснавання WESIB у Стакгольме з 1982 па 1985 гады офіс знаходзіўся ў офісе SFS у Швецыі, які фінансаваўся за кошт гранта ўрада Швецыі. Грант заканчваўся ў 1985 г., і NUS Вялікабрытаніі прапанавала размясціць WESIB у сваёй штаб-кватэры ў Лондане. У 1988 годзе офіс пераехаў у офісы ÖH у Вене і заставаўся там да 2000 года, калі было вырашана, што па прычынах знаходжання побач з еўрапейскімі інстытуцыямі, офіс павінен пераехаць у Брусэль і ў яго размяшчэнні дапамог VVS.
Структуры
[правіць | правіць зыходнік]Найвышэйшай структурай ESU з’яўляецца Паседжанне савета (англ.: Board Meeting, BM), якое аб’ядноўвае прадстаўнікоў усіх Нацыянальных саюзаў студэнтаў, якіх яны прадстаўляюць. Рада вызначае кірунак палітыкі арганізацыі і абірае членаў выканаўчага камітэта для кіравання арганізацыяй.
Выканаўчы камітэт
[правіць | правіць зыходнік]Выканаўчы камітэт (ВК, англ.: Executive committee) выбіраецца на гадавы тэрмін на штогадовай сустрэчы савета прадстаўнікоў арганізацый-сяброў, прычым кожная краіна (не арганізацыя) мае два галасы. Прэзідэнт і віцэ-прэзідэнты разам складаюць прэзідэнцтва ESU і адказваюць за штодзённую дзейнасць арганізацыі разам з сямю агульнымі членамі ВК.[2]
Назва | Імя | Краіна | |
---|---|---|---|
Прэзідэнцтва | Прэзідэнт | Матэа Веспа (Matteo Vespa) | Італія |
Віцэ-прэзідэнты | Катрына Спроге (Katrīna Sproģe) | Латвія | |
Хорыя Аніца (Horia Onița) | Румынія | ||
Выканаўчы камітэт | Тангі Гібер (Tanguy Guibert) | Францыя | |
Ірыс Кімізоглу (Iris Kimizoglu) | Германія | ||
Андрэй Пір’евец (Andrej Pirjevec) | Славенія | ||
Эмілі Макферсан (Emily MacPherson) | Нарвегія | ||
Тор Марні Вэйхэ (Tór Marni Weihe) | Фарэрскія астравы | ||
Араз Мырадаў (Oraz Myradov) | Беларусь | ||
Ана Гврытышвілі (Ana Gvritishvili) | Грузія |
Сяброўскія арганізацыі
[правіць | правіць зыходнік]К | Назва на англійскай | Арыгінальная назва | Абрэв. ESU |
---|---|---|---|
Арменія | Armenian National Students Association | Հայ ուսանողական ազգային ասոցիացիա | ANSA |
Аўстрыя | Austrian Students' Association | Österreichische Hochschülerinnen- und Hochschülerschaft | ÖH |
Беларусь | Belarusian Students' Association | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў | BSA |
Brotherhood of Organizers of Student Self-Government | Братство организаторов студенческого самоуправления (БОСС) | BOSS | |
Бельгія | Federation of French-speaking Students | Fédération Des Etudiants Francophones | FEF |
Flemish Union of Students | Vlaamse Vereniging van Studenten | VVS | |
Боснія і Герцагавіна | Students' Union Republic of Srpska | Unija studenata Republike Srpske | USRS |
Балгарыя | National Assembly of Student’s Councils in the Republic of Bulgaria | Национално представителство на студентските съвети в Република България | NASC |
Харватыя | Croatian Students' Council | Hrvatski Studentski Zbor | CSC |
Кіпр | Pancyprian Federation of Student Unions | Pagkypria Omospondia Foititikon Enoseon | POFEN |
Чэхія | Student Chamber of the Council of Higher Education Institutions | Studentská komora Rady vysokých škol | SKRVS |
Данія | National Union of Students in Denmark | Danske Studerendes Fællesråd | DSF |
Эстонія | Federation of Estonian Student Unions | Eesti Üliõpilaskondade Liit | EUL |
Фарэрскія астравы | Faroese National Union of Students | Meginfelag Føroyskra Studenta | MFS |
Фінляндыя | National Union of University Students in Finland | Suomen Ylioppilaskuntien Liitto, Finlands studentkårers förbund | SYL, FSF |
Union of Students in Finnish Universities of Applied Sciences | Suomen opiskelijakuntien liitto, Finlands studerandekårers förbund | SAMOK | |
Францыя | National Federation of Student’s Associations | Fédération des Associations Générales d'Étudiants | FAGE |
Грузія | Georgian Student’s Organizations Association | Georgian Student’s Organizations Association | GSOA |
Германія | Free Association of Student Bodies | Freier Zusammenschluss von StudentInnenschaften | FZS |
Венгрыя | National Union of Students in Hungary | Hallgatói Önkormányzatok Országos Konferenciája | HÖOK |
Ісландыя | National Union of Icelandic Students | Landssamtök íslenskra stúdenta | LÍS |
Ірландыя | Union of Students in Ireland | Union of Students in Ireland, Aontas na Mac Léinn in Éirinn | USI |
Ізраіль | National Union of Israeli Students | התאחדות הסטודנטים בישראל تحاد الطلاب في إسرائيل |
NUIS |
Італія | Union of University Students | Unione degli Universitari | UdU |
Латвія | Student Union of Latvia | Latvijas Studentu apvienība | LSA |
Літва | Lithuanian National Union of Students | Lietuvos Studentu Sajunga | LSS |
Люксембург | National Union of Students in Luxembourg | Union Nationale des Etudiant(e)s du Luxembourg | UNEL |
Мальта | University Students' Council | Kunsill Studenti Universitarji | KSU |
Малдова | Student Alliance of Moldova | Alianta studentilor din Moldova | ASM |
Чарнагорыя | Student Parliament of the University of Montenegro | Studentski Parlament Univerziteta Crne Gore | SPUM |
Нідэрланды | Dutch National Students Association | Interstedelijk Studenten Overleg | ISO |
Dutch Student Union | Landelijke Studentenvakbond | LSVb | |
Нарвегія | National Union of Students' in Norway | Norsk studentorganisasjon | NSO |
Польшча | Students' Parliament of Poland | Parlament Studentów Rzeczypospolitej Polskiej | PSRP |
Партугалія | Academic Forum for Information and External Representation | Fórum Académico para Informação e Representação Externa | FAIRe |
Румынія | National Alliance of Student Organizations in Romania | Alianta Nationala a Organizatiilor Studentesti din Romania | ANOSR |
Сербія | Students Conference of Serbian Universities | Studentska konferencija univerzitetâ Srbije | SKONUS |
Student Union of Serbia | Studentska Unija Srbije | SUS | |
Славакія | Student Council for Higher Education | Študetská Rada Vysokých Škôl | SRVS |
Славенія | Slovene Student Union | Studenska Organizacija Slovenije | SSU |
Іспанія | Coordinator of Student Representatives of Public Universities | Coordinadora de Representantes de Estudiantes de Universidades Públicas | CREUP |
Швецыя | Swedish National Union of Students | Sveriges Förenade Studentkårer | SFS |
Швейцарыя | VSS-UNES-USU | Verband Schweizer Studierendenschaften Union des Etudiant-e-s de Suisse Unione Svizzera degli Universitari |
VSS-UNES-USU |
Украіна | Ukrainian Association of Student Self-government | Українська асоціація студентського самоврядування | UASS |
Вялікабрытанія | National Union of Students | National Union of Students | NUS-UK |
Сябры-кандыдаты
[правіць | правіць зыходнік]Сябры-кандыдаты — гэта НСС, якія падалі заяўку на сяброўства ў ESU, але яшчэ не атрымалі статус сябра на Паседжанні савета (BM). Кандыдаты ў члены захоўваюць свой статус на працягу аднаго года і падлягаюць «навучальнаму візіту» з боку ESU, каб пераканацца, што яны адпавядаюць крытэрыям сяброўства.
Краіна | Назва на англійская | Арыгінальная назва | Абрэв. ESU [№ 1] |
---|---|---|---|
Паўночная Македонія | National Students’ Assembly | Државно Студентско Собрание | NSA |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Abbreviation given in ESU's member list, may differ from the associations' local or official abbreviations
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ (unspecified title) Праверана 25 студзеня 2022.
- ↑ Elected representatives(недаступная спасылка). Structures. European Students' Union. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2016. Праверана 15 лістапада 2022.