Антані Рэвеер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Антані Рэвеер
Anthony Réveillère Euro 2012 vs Spain cropped.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 10 лістапада 1979(1979-11-10)[1][2][3] (38 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Рост 180 см
Вага 77 кг
Пазіцыя правы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1985 — 1992 Сцяг Францыі Віер
1992 — 1996 Сцяг Францыі Анжэ
1996 — 1997 Сцяг Францыі Рэн
Клубная кар’ера*
1997 — 2003 Сцяг Францыі Рэн 140 (2)
2003   Сцяг Іспаніі Валенсія 18 (1)
2003 — 2013 Сцяг Францыі Алімпік (Ліён) 286 (3)
2013 — 2014 Сцяг Італіі Напалі 13 (0)
2014 — 2015 Сцяг Англіі Сандэрленд 16 (0)
Нацыянальная зборная**
1994 — 1995 Сцяг Францыі Францыя (да 15) 10 (0)
1995 — 1996 Сцяг Францыі Францыя (да 16) 20 (1)
1996 — 1997 Сцяг Францыі Францыя (да 17) 6 (0)
2007 Сцяг Францыі Францыя В 1 (0)
2003 — 2012 Сцяг Францыі Францыя 20 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 кастрычніка 2015.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 кастрычніка 2014.

Антані́ Рэвее́р (фр.: Anthony Réveillère; нар. 10 лістапада 1979, Дуэ-ля-Фантэн, Францыя) — французскі футбаліст, які завяршыў прафесійную кар’еру. Выступаў на пазіцыі абаронцы. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Францыі. Добра вядомы сваёй хуткасцю, можа гуляць як на левым, гэтак і правым боку абароны.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Антані Рэвеер пачаў сваю кар’еру ў камандзе «Віер», потым гуляў за «Анжэ». Ва ўзросце 18-ці гадоў Рэвеер перайшоў у клуб «Рэн», дзе ён хутка пачаў гуляць у аснове, дзякуючы трэнеру клуба, Полю Ле Гуэну, які давяраў абаронцу. 3 лютага 1998 года Рэвеер дэбютаваў у Лізе 1 у гульні супраць «Бастыі». Усяго за «Рэн» Рэвеер гуляў на працягу 6 гадоў, правёўшы 165 матчаў і забіўшы 2 галы. У студзені 2003 года ён быў арэндаваны іспанскай «Валенсіяй», дзе, на правах арэнды, гуляў 6 месяцаў[4].

Летам 2003 года Рэвеер перайшоў у «Алімпік» з Ліёна, куды яго запрасіў яго былы трэнер па «Рэну», Поль Ле Гуэн. Там Рэвеер хутка заваяваў месца ў аснове каманды. Ён быў выкліканы ў склад зборнай Францыі, дэбютаваўшы 11 кастрычніка 2003 года ў гульні супраць каманды Ізраіля, але там абаронца не вытрымаў канкурэнцыю з боку Бакары Санья і Рода Фані.

5 лістапада 2008 года Рэвеер забіў свой першы мяч у Лізе чэмпіёнаў, паразіўшы браму «Сцяўа». 22 лістапада таго ж года Антані, у гульні з «Пары Сен-Жэрмен» атрымаў цяжкую траўму — разрыў крыжападобнай звязкі на левым калене, з-за чаго амаль цалкам прапусціў сезон 2008/09, аднавіўшыся толькі да канца сакавіка. У наступным сезоне Рэвеер зноў заваяваў месца ў стартавым складзе клуба. За свае выступы ў тым сезоне Рэвеер быў выкліканы Раймонам Даменекам для ўдзелу на чэмпіянаце свету.

8 лістапада 2013 года Ревеер афіцыйна далучыўся да клуба Серыі A «Напалі» на правах вольнага агента пасля заканчэння яго кантракту з «Ліёнам»[5].

23 кастрычніка 2014 года Рэвеер падпісаў кантракт з англійскім клубам «Сандэрленд» тэрмінам на адзін год[6]. Па заканчэнні сезону 2014/15 пакінуў «Сандэрленд». У лістападзе 2015 года, так і не знайшоўшы новы клуб, абвясціў аб завяршэнні кар’еры[7].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Алімпік» Ліён:

«Напалі»:

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У Антані і яго жонкі Караліны ёсць двое дзяцей: сын Лені, які нарадзіўся ў чэрвені 2006 года, і дачка Шэран, якая нарадзілася ў сакавіку 2009 года.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]