Забічаны
Вёска
Забічаны
| ||||||||||||||||||||||||
Забіча́ны[1] (трансліт.: Zabičany, руск.: Забичаны) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Свіслач. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XVIII стагоддзі ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пэўны час уласнасць Быкоўскіх, адносілася да маёнтка Зазер’е. Верагодна, назва паселішча пайшла ад прозвішча Быкоўскіх, бо раней вёска звалася Забычаны[2].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе былі карчма, млын, сукнавальня. У XIX стагоддзі да адмены прыгоннага права ўласнасць Ваньковічаў, апошні ўладальнік Эдвард Ваньковіч. Пасля 1861 года ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета, праваслаўны прыход Зазер’е[2]. У 1890 годзе адкрыта школа граматы.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1800 год — 20 двароў, 127 жыхароў
- 1858 год — 86 жыхароў
- 1897 год — 31 двор, 203 жыхары
- 1909 год — 34 двары, 247 жыхароў
- 1917 год — 44 двары, 290 жыхароў
- 1960 год — 237 жыхароў
- 2002 год — 59 двароў, 149 жыхароў
- 2009 год — 177 жыхароў
- 2019 год — 142 жыхары[3]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б SgKP 1895, с. 211.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 14 верасня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Забічаны // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 140. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Jelski A. Zabyczany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 211.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Забічаны