Перайсці да зместу

Забалацце (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Забалацце
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 67 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222843
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244848041
Забалацце на карце Беларусі ±
Забалацце (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Забалацце (Пухавіцкі раён)
Забалацце (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Забалацце (Пухавіцкі раён)

За́балацце[1] (трансліт.: Zabalaccie, руск.: Заболотье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 36 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 32,5 км ад Мінска, каля чыгуначнай лініі Мінск — Асіповічы.

Забалацце, 2020 г.

Тапонім ёсць назвай-арыенцірам, паказвае што паселішча месціцца за балотам.

У XVIII стагоддзі сяло Забалоцце ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У XIX стагоддзі ўласнасць генерала Аляксандра Іскрыцкага, адносілася да маёнтка Такарня. Пасля 1861 года ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета.

У 1884 годзе была адкрыта школа граматы. Паводле перапісу 1897 года таксама мела назву Луцішча, была капліца на могілках. У 1912 годзе створана народнае вучылішча.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1925 годзе створаны цагляны завод. У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, на 1933 год быў калгас «Чырвоны транспартнік».

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

  • 1816 год — 19 гаспадарак
  • 1858 год — 157 жыхароў
  • 1897 год — 56 двароў, 378 жыхароў
  • 1908 год — 61 двор, 469 жыхароў
  • 1917 год — вёска, 78 двароў, 442 жыхары; чыгуначная будка, 6 жыхароў
  • 1960 год — 289 жыхароў
  • 2002 год — 38 двароў, 60 жыхароў
  • 2010 год — 37 двароў, 73 жыхары
  • 2012 год — 34 двары, 70 жыхароў
  • 2019 год — 67 жыхароў[2]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Забало́цце, Лу́цішчы, мн.
  2. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 14 верасня 2024.