Зазерка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Зазерка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
221
Насельніцтва
579 чалавек (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222844
Аўтамабільны код
5
Зазерка на карце Беларусі ±
Зазерка (Беларусь)
Зазерка
Зазерка (Мінская вобласць)
Зазерка

За́зерка[1] (трансліт.: Zazierka, руск.: Зазерка) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

За 43 км на паўночны захад ад раённага цэнтра Мар’іна Горка, 30 км ад Мінска, 0,5 км ад чыгуначных прыпыначных пунктаў Седча і Зазерка на лініі Мінск—Асіповічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. Загінула 27 мірных жыхароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1971 — 184 двары, 528 жыхароў.
  • 1997 — 244 двары, 625 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 — 221 двор, 579 жыхароў.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

дом у вёсцы

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

  • Аддзяленне сувязі.
  • Механічныя майстэрні.
  • 8 крам.
  • Кампанія ААТ «ЗАЗЕРКА»

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзецячая музыкальная школа .
  • Сярэдняя школа.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зазерская сельская бібліятэка. Сваю гісторыю бібліятэка пачала 1 кастрычніка 1968 года, аб сведчыць Загад аддзела культуры № 46. Зараз колькасць яе карыстальнікаў дасягае 450 чалавек, з іх 70- — дзеці да 15 гадоў. Агульны фонд налічвае амаль 7,4 тыс. выданняў. Штогод чытачам выдаецца амаль 7,5 тыс. экз. дакументаў. У зоне абслугоўвання бібліятэкі (2013год) знаходзяцца 6 населеных аунктах, у якіх пражываюць 1387 чалавек. Работа з чытачамі вядзецца па такіх асноўных напрамках, як распаўсюджванне краязнаўчых ведаў, прапаганда лепшых узораў беларускай і сусветнай літаратуры, экалагічнае выхаванне, папулярызацыя здаровага ладу жыцця, духоўна-маральнае, прававое і патрыятычнае выхаванне.
  • Дом культуры.

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

  • Ветэрынарны пункт
  • Медыцынскія паслугі надае вясковая амбулаторыя. Амбулаторыя была збудавана ў 1983 годзе. Амбулаторыя разлічана на 25 тэрапеўтычных ложкаў. Колькасць абслугоўваных пацыентаў складае — 100 чалавек у змену.[2]

Чыгунка[правіць | правіць зыходнік]

Каля вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Знаходзіцца прыпыначны пункт Зазерка

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік загінулым у гады Другой сусветнай вайны[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. http://mgorka-crb.by/o-bolnice/
  3. https://www.fgb.by/viewtopic.php?p=79413&highlight=&sid=d8a31b74f537e2db000a31af9828039e

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)
  • Памяць: Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. — ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]