Пяскі (Пярэжырскі сельсавет)
Вёска
Пяскі
| ||||||||||||||||||||
Пяскі́[1], таксама вядомыя як Альхо́ўка (трансліт.: Piaski, Aĺchoŭka, руск.: Пески, Ольховка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 31 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 46 км ад Мінска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы, каля ракі Вушанка (прыток Пцічы).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]
У XVIII стагоддзі слабодка ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1744 годзе 5 двароў, 18 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць С. Кернажыцкага, потым Ярушэўскага.
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
Паля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць А. Шышкі. У 1858 годзе вёска ў маёнтку Альхова, уласнасць М. Дзілкевіча. 22 лютага (12 сакавіка) 1877 года ў маёнтку Альхове памёр культурны дзеяч Міхал Богуш Шышка, пахаваны на мясцовых могілках каля Узлянаў[2]. У 1890 годзе адкрыта школа граматы, якая ў 1912 годзе стала 1-класным народным вучылішчам. У 1897 годзе ёсць хлебазапасны магазін, капліца на могілках. Паводле перапісу 1917 года у Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.
Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёна[3]. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсавета[4].
У 1968 годзе да Пяскоў была далучаная вёска Альхоўка. У наш час Пяскамі пераважна завецца гістарычная Альхоўка, а гістарычныя Пяскі (ля ўпадзення Вушанкі ў Пціч) адміністрацыйна падпарадкаваныя вёсцы Шалягі, на вуліцы Паднёвыя Пяскі.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[5].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 1744 — 5 двароў, 18 жыхароў мужчынскага полу
- 1800 — 6 двароў, 37 жыхароў
- 1897 — 35 двароў, 242 жыхары
- 1917 — 24 двары, 150 жыхароў
- 1960 — 63 жыхары
- 1999 — 25 жыхароў
- 2002— 11 двароў, 21 жыхар
- 2010 — 26 жыхар
- 2012 — 8 гаспадарак, 19 жыхароў
Вядомыя выхадцы[правіць | правіць зыходнік]
- Мікалай Іосіфавіч Хадыка — народны музыкант, майстар-рэстаўратар народных музычных інструментаў.
Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]
- Дарожная вуліца
- Дружны завулак
- Надзеі вуліца
- Надзеі завулак[6]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Альхоўка, Пя́скі
- ↑ Jelski A. 1886, с. 448.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса . Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пяскі // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 173. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.
- Jelski A. Olchów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. — С. 447—448. — 960 с.
- Jelski A. Piaski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. — С. 52. — 960 с.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пяскі (Пярэжырскі сельсавет)