Зінаіда Аляксандраўна Бандарына
Зінаіда Аляксандраўна Бандарына | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 11 кастрычніка 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 красавіка 1959 (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчыца, пісьменніца, паэтка |
Мова твораў | беларуская і руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() | |
![]() |
Зінаіда Аляксандраўна Бандарына (11 кастрычніка 1909, Гродна — 16 красавіка 1959, Мінск) — беларуская празаік, паэт, перакладчык[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў. Пасля школы працавала ў саўгасе «Тарасава» Мінскага раёна, у 1925—1927 загадчыцай дзіцячага сада ў Дзяржынску. Скончыла ў 1927 годзе Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум. Працавала ў 1927—1928 гадах настаўнікам у беларускай школе ў сібірскім пасёлку Медзякова ў Новасібірскай вобласці, у 1928—1929 гадах супрацоўнікам Гомельскай газеты «Палеская праўда».
Скончыла ў 1933 годзе літаратурна-сцэнарны факультэт Інстытута кінематаграфіі ў Маскве[1]. У 1933—1934 гадах загадвала сцэнарным аддзяленнем Віцебскага кінатэхнікума. У 1937 годзе скончыла аспірантуру пры Акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе, працавала на кінастудыях і тэатрах Масквы, Архангельска, Горкага.
Падчас Другой сусветнай вайны на службе ў Чырвонай Арміі. Працавала ў часопісе «Бярозка», у 1945—1946 гадах на Беларускім радыё, у 1946—1948 гадах Доме народнай творчасці ў Гродне. У 1948—1950 загадчыца філіяла музея Я. Купалы ў Вязынцы. У 1950—1956 гадах супрацоўніца газет «Зорка», «Літаратура і мастацтва».
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1957 года.
Памерла 16 красавіка 1959 года ў Мінску. Пахавана на Усходніх могілках у Мінску[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкавалася з 1926[1]. Аўтар зборніка вершаў «Веснацвет» (1931), зборніка апавяданняў для дзяцей «Лясныя госці» (1960), аповесцяў «Шуміць тайга» (1928), «Дыпломная работа» (1953), «Галіна Ільіна» (1959, апошнія дзве на рускай мове). Аповесць «Ой, рана на Івана…» (1956) пра дзіцячыя і юнацкія гады Я. Купалы[1].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- З. Бандарына, Н. Вішнеўская, Я. Пфляумбаум. Вершы. — ЦБ «Маладняка». — Менск, 1926. — 46 с. — (Кніжніца «Маладняка»). — 2 000 экз.
- Веснацвет. Вершы 1926—1929. Мн. 1931.
- Ой, рана на Івана… Старонкі маленства Янкі Купалы. Аповесць. Мн. 1956.
- Галина Ильина. Повесть. Мн. 1959.
- Лясныя госці. Апавяданні. 1960.
- Ой, рана на Івана… Аповесць аб дзіцячых і юнацкіх гадах Я. Купалы. Мн. 1979.
- Незабываемое детство : автобиографическая повесть // Нёман — 2020. ― № 8. ― С. 8 ― 49.
- Да новага заўтра : выбраная паэзія / укл. А. Данільчык. — Альфа-кніга. — Мінск, 2023. — 308 с. — ISBN 978-985-7272-65-5.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 277. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Бандарына Зінаіда // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. — Т. 1. — С. 217.
- Бандарына Зінаіда Аляксандраўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мн.: 2004. — С. 261—262.
- Данільчык А. Зборнік З. Бандарынай «Веснацвет» як люстэрка жаночай паэзіі 20-30-х гг. ХХ ст. // Пра час «Узвышша»: Матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў (Мінск. 2008—2010). Вып. 3 / уклад.: Г. В. Запартыка, В. В. Жыбуль, У. Г. Кулажанка; навук. рэд. М. І. Мушынскі.- Мн.: РІВШ, 2011. — С. 78-84.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Данільчык А. Жыць верай: Ненадрукаваныя творы Зінаіды Бандарынай // ЛіМ — 28 кастрычніка 2016.
- Данільчык А. «Асабістая справа» Зінаіды Бандарынай і іншыя матэрыялы да біяграфіі паэткі // Маладосць. — 2020. — № 1. — С. 63-73.
- Данільчык А. Франтавыя дарогі "маладнякоўкі" Зінаіды Бандарынай // Маладосць. — 2020. — № 5. — С. 73-77.
- Нарадзіліся 11 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Памерлі 16 красавіка
- Памерлі ў 1959 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Мінскага беларускага педагагічнага тэхнікума
- Выпускнікі УДІКа
- Супрацоўнікі часопіса «Бярозка»
- Супрацоўнікі Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Беларусі
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты СССР
- Паэты Беларусі
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Пісьменніцы Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
- Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны