Канкордзія (багіня)
Канкордзія | |
---|---|
лац.: Concordia | |
| |
Міфалогія | старажытнарымская рэлігія і imperial cult of ancient Rome[d] |
Сфера ўплыву | faithfulness[d], marital compatibility[d] і homonoia[d] |
Пол | жанчына |
У іншых культурах | Гармонія і Homonoia[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Канко́рдзія (лац.: Concordia) — у старажытнарымскай міфалогіі багіня згоды і апякунка шлюбу.
Канкордзія спрыяла згодзе і адзінству грамадзян Рыма, а таксама з’яўлялася апякункай аднадушша родзічаў, асабліва супругаў. Замужнія жанчыны штогод ушаноўвалі багіню падчас свята Карысцій (22 лютага). Да яе звярталіся 30 сакавіка (разам з Pax, Янусам і Салюс) і 1 красавіка (з Венерай і Фартунай virilis).
Багіня паказвалася ў выглядзе жанчыны з рогам дастатку ў адной руцэ, у другой — з маслічнай галіной ці ахвярным кубкам. У грэчаскай міфалогіі Канкордзія адпавядае багіні Гармоніі.
На рымскім форуме быў пабудаваны храм Канкордзіі ў 387 годзе да н.э. з нагоды заключэння міру паміж патрыцыямі і плябеямі.
У гонар Канкордзіі быў названы астэроід (58) Канкордзія, адкрыты ў 1860 годзе. У дзень адкрыцця астэроіда быў падпісаны Турынскі дагавор паміж Сардзінскім каралеўствам і Францыяй аб перадачы Францыі сардзінскай правінцыі Савоя і акругі Ніца. Гэты дагавор і паслужыў падставай для назвы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канкордзія