Кастэліўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кастэліўка
Кастелівка
Kasteliwka (Lviv).JPG
Горад Львоў
Адміністрацыйны раён горада Франкіўскі раён
Першае згадванне XVII ст.
Ранейшы статус маёнтак, прадмесце
Год уключэння ў межы горада 1880-я гг.
Паштовыя індэксы 79013, 79044

Кастэліўка[1] (укр.: Кастелі́вка) — мясцовасць у Франкіўскім раёне Львова, паміж сучаснымі вуліцамі Генерала Чупрынкі, Гарбачэўскага, Кастэліўка і Кольбэрга.

Раён запраектавалі ў 1886-1888 гг. на паўднёва-заходняй ускраіне горада архітэктары Ю. Захарэвіч і І. Лэвынскі. Жывапісныя вілы, раскіданыя сярод зялёных насаджэнняў, рэалізавалі ідэю новых урбаністычных ідэй горада-саду.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва Кастэліўка паходзіць ад сям'і архітэктараў і будаўнікоў італьянскага паходжання. Яшчэ ў гарадскіх актах XVI ст. згадваецца будаўнік Захарыяш Кастэла з Лугана па мянушцы Спраўны. У XVII ст. вядомы каралеўскія архітэктары Тамаш і Матэўш Кастэла. А ў дакументах другой паловы XVII ст. згадваецца ў Львове мяшчанскі род Кастэла, чый маёнтак Кастэліўка размяшчаўся ў раёне цяперашніх вуліц Сахарава і Нэчуя-Лэвыцкага. Гісторык мастацтва Ю. Бірулёў узгадвае архітэктара Антоніа Кастэлі, які мог там жыць у 1740-1750 гг. Назва Кастэліўка пазначаная таксама на кадастравай карце Львова 1849 г. Хоць на гэтай карце Кастэліўка змяшчалася некалькі ніжэй, каля Вулецкай дарогі (цяпер вул. Сахарава), Ю. Захарэвіч і І. Лэвынскі вырашылі прысвоіць гэту назву свайму урбаністычнаму праекту.

Назва "Кастэліўка" прысвоілі ў 1992 г. вуліцы, пракладзенай у 1930-х гг. пад схіламі ўзгор'і, на якім размяшчаўся ўчастак віл Кастэліўкі. Спачатку вуліцу назвалі ў гонар Леапольда Ліса-Кулі (1896-1919 гг.), польскага афіцэра, ад'ютанта Юзэфа Пілсудскага, які загінуў пад Торчынам у баі з войскам УНР. У 1946-1992 гг. яна насіла імя Героя Савецкага Саюза Аляксандра Матросава (1924-1943 гг.).

Сучасная забудова большай частцы вуліцы Катлярэўскага паходзіць з канца XIX — першых дзесяцігоддзяў XX ст. Да скрыжавання з вул. І. Лэвынскага левы бок з няцотнай нумарацыяй складаюць пераважна вілы старажытнай Кастэліўкі, а правую — шматкватэрныя дамы. Далей пераважаюць шматпавярховыя дамы. Нешматлікія свабодныя ўчасткі ў апошняе дзесяцігоддзе інтэнсіўна забудоўваюцца.

Зноскі