Лычакіў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лычакіў
Личаків
Lychakivska Street (01).jpg
Горад Львоў
Адміністрацыйны раён горада Лычакіўскі раён
Першае згадванне XV ст.
Ранейшы статус сяло, маёнтак, прадмесце
Год уключэння ў межы горада ХІХ ст.
Паштовыя індэксы 79005

Лычакіў[1] (укр.: Лича́ків) — гістарычная мясцовасць Львова, якая стала асновай Лычакіўскага раёна. Абмежаваная паркам "Знэсіння", вуліцамі І. Франка і К. Лявіцкага, Лычакіўскімі могілкамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачатковы Лычакіў - тыповае прыгараднае сяло, якое, не маючы афіцыйнага статусу прадмесця, спраўна выконвала яго функцыі. Першыя дамы былі закладзеныя тут у XV ст. Доўгі час парафіяльнаю тут была Царква Узвышэння сумленнага Крыжа да яе разборкі ў 1786 г. па загадзе аўстрыйскага імператара Іосіфа ІІ.

У XVIII ст. тут быў створаны маёнтак Лютцэнгоф, вакол якога існавала сяло. Яго жыхары займаліся агародніцтвам, млынарствам (малолі збожжа на крупы і муку) і пекарствам (адсюль назвы вуліц Пякарскай, Мучной, Крупярскай), мужчыны былі рамізнікамі, а лычакавянкі наймаліся ў львоўскія дамы на хатнія работы. Пасля на ўскраіне Лычакава пабудавалі Лычакіўскія могілкі, дзе хавалі заможных львавян.

У XIX ст. Лычакіў стаў львоўскім прадмесцем, што не перашкодзіла яго жыхарам называць далей сябе лычакавянамі. На Лычакіў улетку 1907 г. пусцілі электрычны трамвай. Але з-за таго, што жыхары прадмесця былі рамізнікамі, лычакіўскія жанчыны закідалі першы вагон і яго кіроўцу памідорамі і тухлымі яйкамі.

Сацыяльныя аб'екты[правіць | правіць зыходнік]

  • Адміністрацыя Лычакіўскага раёна Львова
  • інфекцыйная клінічная бальніца
  • Абласная клінічная бальніца
  • Абласная бальніца аднаўлялага лячэння
  • Абласны дыягнастычны цэнтр
  • Раддом № 1
  • Акруговы ваенны шпіталь
  • Акруговы шпіталь пагранічных войскаў
  • Абласны кардыялагічны дыспансэр

Гістарычныя і культавыя аб'екты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі