Скнылівак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Скнылівак
Скнилівок
50°21′45″ пн. ш. 24°37′04″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Львоў
Адміністрацыйны раён горада Залізнычны раён
Першае згадванне 1427 г.
Ранейшы статус сяло, маёнтак
Год уключэння ў межы горада 1952 г.
Паштовыя індэксы 79021, 79054
Map

Скнылівак[1] (укр.: Скни́лівок) — мясцовасць у Залізнычным раёне Львова, размешчаная паміж мяжой горада і вуліцамі Любінскай, Выгоўскага і Кульпаркіўскай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1427 г. Ян Берава Зубрскі заснаваў сяло Скныліў. У першай палове XVI ст. паблізу Скныліва пасялілася некалькі сем'яў, а іх паселішча назвалі Скнылівак. У 1607 г. кароль Жыгімонт III Ваза падарыў шпіталю Святога Духа ў Львове сяло Скнылівак, якое тады складалася толькі з чатырох двароў. Пазней сяло Скнылівак спазнала значныя разбурэнні ад татарскіх набегаў. У 1624 г. па распараджэнні караля сяло было прададзена бурмістру Львова Марціну Кампіану. Пасля смерці Кампіана сяло пераходзіла з рук у рукі. У 1747 г. горад вярнуў Скнылівак Яну Купінскаму, і ў тым жа годзе сяло было вернута ва ўласнасць шпіталя Святога Духа ў Львове. У 1927 г. на Скнылівак перанеслі львоўскі аэрадром, а 13 чэрвеня 1952 г. Скнылівак быў канчаткова далучаны да горада.

Аб'екты[правіць | правіць зыходнік]

  • Міжнародны аэрапорт "Львоў" імя караля Данілы Галіцкага;
  • ТВЦ "Піўдэнны" - найбольшы гандлёвы комплекс у Львове.

Зноскі