Перайсці да зместу

Брухавычы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Бруховічы / Брухавычы
укр.: Брюховичі
Катэджы ва ўсходняй частцы пасёлка
Катэджы ва ўсходняй частцы пасёлка
49°54′14″ пн. ш. 23°57′14″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Львоўская вобласць
Раён Львоўскі раён
Абшчына Львоўская гарадская грамада
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1444
Першая згадка 1440
ПГТ з 1940
Плошча 11,2 км²
Вышыня цэнтра 295 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 6000 чалавек
Канфесійны склад грэка-каталікі (пераважна)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-32
Паштовы індэкс 79491
КААТУУ 4610166300
bryuhovychi.com


Бруховічы / Брухавычы (Украіна)
Бруховічы / Брухавычы
Бруховічы / Брухавычы


mapframe: Змест JSON — няслушны GeoJSON+simplestyle. Спіс ніжэй паказвае ўсё спробы яго інтэрпрэтаваць у адпаведнасці са схемай JSON. Не ўсе яны памылкі.
  • /1/query
    The property query is required
  • /1/ids
    The property ids is required
  • /1
    Failed to match at least one schema
  • /1/title
    The property title is required
  • /1/service
    The property service is required
  • /1
    Failed to match exactly one schema
  • /1/type
    Does not have a value in the enumeration ["ExternalData"]
  • /1/properties/marker-color
    Does not match the regex pattern ^#?([0-9a-fA-F]{3}){1,2}$
  • /1/geometries
    The property geometries is required
  • /1/type
    Does not have a value in the enumeration ["GeometryCollection"]
  • /1/type
    Does not have a value in the enumeration ["MultiPolygon"]
  • /1/type
    Does not have a value in the enumeration ["Point"]
  • /1/type
    Does not have a value in the enumeration ["MultiPoint"]
  • /1/type
    Does not have a value in the enumeration ["LineString"]
  • /1/type
    Does not have a value in the enumeration ["MultiLineString"]
  • /1/type
    Does not have a value in the enumeration ["Polygon"]
  • /1/coordinates
    The property coordinates is required
  • /1/features
    The property features is required
  • /1/type
    Does not have a value in the enumeration ["FeatureCollection"]

Бруховічы ці Брухавычы[1] (укр.: Брюховичі) — пасёлак гарадскога тыпу ў складзе горада Львова, з 1957 года падпарадкаваны Львоўскаму гарадскому савету як частка Шаўчэнкаўскага раёна Львова, уваходзіць у склад Львоўскай аб'яднанай тэрытарыяльнай грамады і Львоўскай агламерацыі. Курортна-рэкрэацыйная мясцовасць.

Пасёлак размешчаны ў цэнтральнай частцы Львоўскай вобласці і мяжуе на поўдні з горадам Львовам, на паўночным усходзе з сёламі Жоўкаўскага раёна Львоўскай вобласці — Малымі Грыбовічамі і Воляй-Гамулецкай, на захадзе з вёскай Яварыўскага раёна Львоўскай вобласці — Біркамі.

Бруховічы ляжаць на стыку Санска-Днястроўскай водападзельнай раўніны і Расточча. Праз паўночна-заходнюю частку пасёлка праходзіць Галоўны еўрапейскі водападзел, які падзяляе басейны вод Балтыкі і Чарнамор'я.

Разточча вузкай градой праходзіць з поўначы ў паўночна-заходнім кірунку, рэзка паніжаючыся да Бруховіцкай даліны, якая з'яўляецца складовай часткай Белагорька-Мальчыцкай даліны. Розныя віды рэльефу абумовілі вялікую разнастайнасць пейзажаў. Узвышша на 318-337 метраў маюць выгляд узгор'яў, парослых лесам. З усходу да пасёлка прылягае лес, з поўначы — лясны заказнік «Града». Глыбока ў Расточча ўразаецца даліна Галаско, дно якой пакрыта пяскамі.

Паўднёвая частка пасёлка — гэта забудаваная пасялковая тэрыторыя, паўночная частка — гэта зона санаторна-рэкрэацыйных устаноў, усходняя частка — зона рэкрэацыйных тэрыторый і пасялковага цэнтра.

Упершыню паселішча згадваецца ў дакументах за 1440 г. Граматай караля Уладзіслава, датаванай 21 ліпеня 1444 г. было дазволена засяляць «кметям, земляробам і корчмарям» землі на беразе ракі Брухаўчанкі. Менавіта назва ракі і дала назву новаму паселішчу.

Бруховічы засталіся ў складзе Эканоміі маёнткаў Львова да 1862 г. Горад атрымаў прыбыткі ад мясцовых лясоў, млыноў і каменяломняў. У 1886 г. праз Бруховічы пракладзена чыгунка Львоў—Белжац, што стала стымулам для стварэння ў сяле дамоў адпачынку і віл для заможных львавян. На месцы пяшчаных выдмаў высаджвалі сосны, што палепшыла рэкрэацыйныя ўмовы мясцовасці. У 1891 г. створана Таварыства ўласнікаў нерухомасці ў Бруховічах, якое спрабавала захаваць бліжэйшыя лясныя ландшафты. У 1898 г. выдзелена 24 моргі лесу паблізу чыгуначнай станцыі для стварэння лесапарку. У 1867 і 1899 г. было пабудавана дзве рымска-каталіцкія драўляныя капліцы, якія былі знішчаны пажарам у час Другой сусветнай вайны. Ад 1889 г. Бруховічы пачалі развівацца як рэкрэацыйная зона Львова, пасёлак быў уключаны ў афіцыйны спіс кліматычных курортаў.

У 1996 г. пастановай ўрада Украіны быў пацверджаны статус курортна-рэкрэацыйнай мясцовасці Бруховічаў.

У траўні 1999 г. назвк пасёлка можна было прачытаць на старонках усіх газет свету. Прэзідэнты дзевяці краін Цэнтральнай Еўропы выбралі горад Львоў месца сустрэчы, на якой абмяркоўваліся асноўныя праблемы цэнтральна-еўрапейскага рэгіёну. 15 траўня ўдзельнікі саміту ў рамках праграмы сустрэчы любаваліся краявідамі Бруховічаў з маляўнічай «Калыбы».

З 1990-х гг. пачалася масавая забудова ўсходняй частцы пасёлка індывідуальнымі катэджамі, якую мясцовыя жыхары называюць «Полем цудаў».

Чыгуначная станцыя Бруховічы звязаная прамой чыгункай з Равай-Рускай і Львовам. Праз пасёлак курсіруюць наступныя львоўскія гарадскія аўтобусныя маршруты: №8 Львоў (Плошча Святога Тэадора) — Брюховичи (вул. Курортная), №22 Львоў (Плошча Святога Тэадора) — Брюховичи (вул. Пад Асавою), №54 Боркі (школа-інтэрнат) — Львоў (Праспект Чырвонай Каліны), №144 Ясныска — Львоў (Царква Святой Ганны).