Цэтнэрыўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цэтнэрыўка
Цетнерівка
49°49′53″ пн. ш. 24°03′45″ у. д.HGЯO
Горад Львоў
Адміністрацыйны раён горада Лычакіўскі раён
Першае згадванне ХVIII ст.
Дата заснавання 1780
Ранейшы статус маёнтак
Год уключэння ў межы горада ХІХ ст.
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Цэтнэрыўка[1] (укр.: Це́тнерівка) — мясцовасць у Лычакіўскім раёне Львова, якая размяшчаецца ў раёне сучасных вуліц Чэрэмшыны, Банаха і Цэтнэрыўкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва раёна паходзіць ад маёнтка ўладальніка гэтай мясцовасці - бэлзскага ваяводы Ігнацыя Цэтнэра, які ў канцы XVIII ст. стварыў тут парк з экзатычнымі раслінамі, дзе нават працаваў ўласнаручна. Дапамагаў яму ў гэтым французскі архітэктар П'ер Дэні Гібо. У 1787 г. Цэтнэр абмяняў званне бэлзскага ваяводы на аўстрыйскі тытул графа і даслужыўся да пасады маршалка Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі ў Аўстрыйскай манархіі. Некаторы час ягоныя нашчадкі падтрымлівалі парк у належным стане, аднак пасля закінулі.

У пачатку ХХ ст. частку Цэтнэрыўкі плошчай 4,5 га выкупіў урад для батанічнага саду Львоўскага ўніверсітэта, затым яго тэрыторыя была павялічана да 16,5 га. Актыўная праца па добраўпарадкаванні саду праводзілася пад кіраўніцтвам прафесара С. Кульчыцкага ў 1920-х гг. У 1927 г. быў пабудаваны адміністрацыйны будынак. У 1970-х гг. пабудавалі аранжарэйны комплекс.

Ад батанічнага саду ўніверсітэта да вул. Лычакіўскай пралягае вул. Чэрэмшыны (ранейшая вул. Цэтнэрыўка), на якой захавалася некалькі цікавых дамоў. Тапонім Цэтнэрыўка захаваўся ў назве вуліцы, якая размешчана на поўдзень ад стадыёна Львоўскага ўніверсітэта фізічнай культуры. Цотная частка вул. Цэтнэрыўка забудавана віламі 1910-1930 гг. Сярод іх - дом №18, які пабудаваў для сябе ў 1930 г. вядомы ў даваенным Львове архітэктар У. Дэрдацкі.

Зноскі