Цытадэль (Львоў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цытадэль
Цитадель
Kalicha Hora Street, Lviv.JPG
Горад Львоў
Адміністрацыйны раён горада Галіцкі раён
Першае згадванне XV ст.
Ранейшы статус прадмесце
Год уключэння ў межы горада ХІХ ст.
Паштовыя індэксы 79005

Цытадэль (укр.: Цитаде́ль) — гістарычная мясцовасць у Галіцкім раёне Львова, абмежаваная вуліцамі Каперніка, Стэфаныка, Драгаманава і Вітоўскага.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Цытадэльная гара была заселеная яшчэ ў глыбокай старажытнасці, пра што сведчаць знаходкі каменных прылад працы. Па даследаваннях, праведзеных у 1918 г., кераміка з цытадэлі аналагічная старажытнай кераміцы, знойдзенай на Высокім замку ў 1869 г.

У XV ст. гара звалася Калечай, таму што тут быў прытулак для калек (адсюль і назва адной з прылеглых вуліц - вул. Каліча Гара). У XVII ст. - звалася гарой Шэмбэка. У 1672 г., падчас аблогі горада туркамі, тут размясцілася іх артылерыя, якая абстрэльвала горад. Туркі пабудавалі палявыя ўмацаванні, таму гара доўгі час насіла назву "Турэцкія шанцы". У пачатку XIX ст. гара перайшла ва ўласнасць Враноўскіх і называлася "гарой Враноўскіх".

Пасля 1848 г. тут была пабудавана Львоўская цытадэль. Перад Першай сусветнай вайной гарадская адміністрацыя мела намер выкупіць тэрыторыю цытадэлі, разабраць яе збудаванні і ўмацаванні, а на вызваленай тэрыторыі плошчай 20 га, зладзіць гарадскі парк. Але гэты задума не быў рэалізаваны.

Аб'екты[правіць | правіць зыходнік]