Збоішчы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Збоішчы
Збоїща
Збоїща (Львів)-1.JPG
49°52′13″ пн. ш. 24°02′44″ у. д.HGЯO
Горад Львоў
Адміністрацыйны раён горада Шаўчэнкіўскі раён
Першае згадванне 1359 г.
Дата заснавання 1359
Ранейшы статус сяло, маёнтак
Год уключэння ў межы горада 1952 г.
Паштовыя індэксы 79037
Commons-logo.svg Збоішчы на Вікісховішчы

Збоішчы[1] (укр.: Збо́їща) — мясцовасць у Шаўчэнкаўскім раёне Львова, размешчаная паміж вуліцамі Мыкалайчука, Палтвянай і Б. Хмяльніцкага. Самы паўночны мікрараён горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мяркуецца, што назва «Збоішчы» (або «Збоіска») паходзіць ад польск.: zbój — «разбойнік», «бандыт» і звязана з тым, што ў даўнія часы за ракой Полтвай рос густы лес, у якім сяліліся бандыты і ізгоі — людзі, якім у пакаранне за іх учынкі пад страхам смерці было забаронена з’яўляцца ў межах Львова.

Першая згадка пра вёску Збоішчы датуецца 10 студзеня 1359 г. У падатковым рэестры 1515 г. у вёсцы дакументуецца карчма і 2 поля (каля 50 га) апрацоўванай зямлі. Сяло было ўласнасцю канцлера Каралеўства Польскага Яна Канецпольскага. У 1527 г. сабранае пад Львовам для паходу на Малдову шляхецкае апалчэнне ўзбунтавалася супраць планаў абсалютнага каралеўскага праўлення. Цэнтрам бунтароў стала сяло Збоішчы. Шляхецкае апалчэнне аблажыла Львоў, дзе тады знаходзіўся кароль.

У 1691 годзе да Львова падышлі татары. Яны лёгка захапілі Замарстыніў і ўжо рыхтаваліся штурмаваць горад, калі нечакана ззаду на іх наляцела ватага са Збоішчаў. Напад быў такі раптоўны, што ім удалося прабіцца ў самую сярэдзіну татарскага лагера і засячы некалькіх воінаў. Падняўся перапалох, і татары, не арыентуючыся ў колькасці нападнікаў, кінуліся бегчы. Шмат іх загінула ці патанула ў Полтве. За гэты подзвіг магістрат выбачыў збоішчынскім разбойнікам ўсе іх правіны і дазволіў з’яўляцца ў горадзе, але пры ўмове, што яны перастануць займацца разбоем. Так яно і адбылося.

Збоішча ляжалі пры жвавым Жоўкіўскім тракце, таму тут часта сустракалі каранаваных гасцей. Напрыклад, 29 лютага 1556 года ў Львоў прыбыла венгерская каралева Ізабэла, сястра тагачаснага караля Жыгімонта ІІ Аўгуста, са сваім сынам Янам Жыгімонтам. Таму дэпутацыя з райцаў і лаўнікаў выйшла насустрач ёй аж да Збоішчаў, правяла яе да горада і ўручыла падарункі. А аўстрыйскі імператар Іосіф II гуляў у кеглі ў тутэйшай карчме. Яе ўладальнік пасля загадаў аздобіць срэбрам кеглі і шар, якім цэліўся ў іх імператар.

У 1935 годзе 50 % насельніцтва Збоішчаў складалі рыма-каталікі, 45 % — грэка-каталікі, 4 % — яўрэі, 1 % — іншыя.

Шматпавярхоўкамі гэты раён да нядаўняга часу забудоўваўся павольна. Самай вядомай пабудовай, збудаванай тут пры савецкай уладзе, з’яўляецца самы доўгі ў Львове дом (вул. Б. Хмяльніцкага 267—269), які яшчэ называюць «Кітайская сцяна». У 1979 г. паміж цэнтрам горада і раёнам быў арганізаваны рух тралейбусаў (маршрут № 13). У тыя часы Збоішчы лічыўся адным з крымінальных раёнаў горада. На заходняй ўскраіне, паміж бальніцай і ваеннай часткай па вул. Ачэрэцянай быў знакаміты цыганскі асяродак — «Індыя».

У 1990-х гг. на выездзе з мікрараёна па вул. Хмяльніцкага адкрыўся рынак «Галіцкае скрыжаванне». У 2001 г. каля рынка «Кантынент» (вул. Мікалайчука, 2б) здадзены ў эксплуатацыю канцавы прыпынак трамвая № 6. У пачатку ХХІ стагоддзя каля «Кітайскай сцяны» збудавалі вядомыя ў горадзе каляровыя дамы. У апошнія гады забудова мікрараёна ажыўляецца.

Зноскі