Сыхіў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сыхіў
Сихів
Sykhiv, prospekt Chervonoi Kalyny (3).JPG
49°47′35,23″ пн. ш. 24°03′23,11″ у. д.HGЯO
Горад Львоў
Адміністрацыйны раён горада Сыхіўскі раён
Першае згадванне 1409
Ранейшы статус сяло, фальварак
Год уключэння ў межы горада 1942
Плошча
  • 17,56 км²
Насельніцтва 200 000 чал.
Commons-logo.svg Сыхіў на Вікісховішчы

Сыхіў[1] (укр.: Си́хів) — мясцовасць у Сыхіўскім раёне Львова, самы вялікі жылы масіў горада і ўсёй Заходняй Украіны, размешчаны на паўднёвым усходзе горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая згадка пра сяло Сыхіў (польск.: Sichów, Sychów, Sychiw) датуецца 1409 г. 25 мая 1409 г. Пётр Влодкавіч набыў сяло ў яго папярэдніх уладальнікаў Івана Русіна і яго жонкі Аксаны за 50 коп грошаў. У 1411 г. ён прадае Сыхіў Івану з Зубры за 60 коп і каня коштам 4 капы. А ўжо 28 кастрычніка 1411 г. зноў купляе сяло ў Івана і яго бацькі Івана з Абехава ўжо за 170 коп грошаў. 14 верасня 1412 г. П. Влодэк канчаткова прадае сяло Сыхіў Яну з Бэравы і Зубры за 130 коп грошаў.

У 1507 г. львоўскія райцы за 200 грыўняў набылі ў Івана і Петранэлі Сакальніцкіх чвэрць Зубры і палову Сыхава, у 1508 г. яны ж за 420 грыўняў набылі ў Д. Вільчака яшчэ дзве чвэрці Зубры, а ў 1509 г. — за 200 грыўняў у Яна Яцымірскага апошнюю чвэрць Зубры і іншую палову Сыхава. У 1525 г. сёла Сыхіў і Зубра атрымалі магдэбургскае права.

Да 1673 г. на Сыхаве быў толькі адзін фальварак. Райцы аддавалі яго ў арэнду, або даручалі камусьці гаспадарыць у ім, а прыбытак дзялілі паміж сабой. У 1673 г. яны вырашылі падзяліць Сыхіў на 12 частак, каб кожны член гарадской рады меў свой вясковы двор, поле і кметаў. Прыбыткі з шынкоў, млыноў і сажалак ішлі ў агульную касу для падзелу паміж усімі. На Каляды кожны меў права свабодна высякаць лес і вывозіць да 12 калёсаў дрэва. Пасля смерці члена гарадской рады ўдава і дзеці мелі права карыстацца маёнткам яшчэ год і шэсць тыдняў.

У 1774 г. Сыхіў, які тады меў статус сяла, налічваў 46 сялянскіх двароў, з якіх усе - з цяглавай сілай: налічвалася 75 коней і 45 валоў. Сяло належала да грэка-каталіцкага прыходу. У 1865 г. паблізу Сыхава пралягла чыгуначная лінія ЛьвоўЧарнаўцы, на якой была адкрыта станцыя Сыхіў. У 1925 г. сяло, якое знаходзілася ва ўласнасці Львова, налічвала каля 1 тыс. жыхароў.

1 красавіка 1942 г. дэ-юрэ, а 1 ліпеня таго ж года - дэ-факта прыгарадныя грамады, сярод якіх і Сыхіў, былі далучаны да Львова нямецкай адміністрацыяй. Пасля прыходу савецкай улады, Сыхіў зноў стаў сялом Пустамыціўскага раёна. У другі раз ён уключаны ў склад Львова рашэннем Львоўскага аблвыканкама ад 13 чэрвеня 1952 г. З 1979 г. пачалася забудова Сыхава тыпавымі панэльнымі дамамі.


Зноскі