Замкавая гара (Львоў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Замкавая гара
Замкавая гара
Вышыня 413 м
Размяшчэнне Падольскае ўзвышша
Каардынаты 49°04′10″ пн. ш. 23°24′51″ у. д.HGЯO
Замкавая гара (Украіна)
Замкавая гара
Замкавая гара

Замкавая гара, Княская гара або гара Высокі замак (укр.: Замкова гора, Княжа гора, Високий Замок) — адзін з пагоркаў ў Львове, самая высокая кропка горада - 413 метраў над узроўнем мора. На вяршыні размешчана папулярная сярод турыстаў аглядальная пляцоўка, да якой вядзе праз парк "Высокі замак" спіральная брукаваная пешаходная дарожка і лесвіца.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

У часы Сярэднявечча гэтая мясцовасць была вядома пад назвай "Будэльныца", што магло абазначаць каменнае ўмацаванне княскіх часоў - абарончую вежу-данжон, або ж сам мураваны княскі палац. З часам гэта назва трансфармавалася ў "Бідэль". Падчас раскопак, праведзеных у 1950-я гады, тут былі выяўленыя падмуркі круглай вежы, якую датуюць мяжой XIIXIII стагоддзяў, гэта значыць часам панавання галіцка-валынскага князя Рамана Мсціславіча.

Першы замак з'явіўся на гэтай гары ў часы княжання галіцка-валынскага князя Льва Данілавіча, які потым стаў называцца Высокім замкам (у адрозненне ад Нізкага замка на беразе рэчкі Полтвы). Па загадзе польскага караля Казіміра III Высокі замак пазней адбудавалі ў камені.

У 1648 годзе гару і замак захапілі казацкія атрады пад кіраўніцтвам Максіма Крываноса. Падчас штурму Львова шведскім войскам караля Карла XII замак ужо ніхто не абараняў, і ў XVIII стагоддзі ён паступова ператварыўся ў руіны, каменне з якіх у XIX стагоддзі выкарыстоўвалі для будаўніцтва дамоў і брукавання вуліц.

Энтузіясты ў 1835-1839 гадах абсадзілі гару дрэвамі і кустамі, каб прадухіліць спаўзанне грунту падчас частых дажджоў. У 1845 годзе на тэрасе, якая з'явілася пасля засыпання замкавага рва (з боку Княжай гары) пабудавалі мураваную кавярню (будынак яе захаваўся да нашага часу - побач з ім сёння знаходзіцца паркоўка для турыстычных аўтобусаў).

У аўстрыйскія часы пагорак называлі Пясчанай гарой, а пасля таго, як тут пабываў у 1851 годзе імператар Аўстра-Венгрыі - гарой Франца Іосіфа. Ён пабываў тут таксама і ў 1855 годзе, калі аглядаў адсюль святочную ілюмінацыю горада.

З 1869 года на гары пачалі насыпаць курган у гонар 300-годдзя Люблінскай уніі. Яго вышыня, па розных крыніцах, вагаецца ў межах 410-413 метраў над узроўнем мора, а над падножжам гары курган узвышаецца (з боку раёну Підзамчэ) на 150-160 метраў.

У парку "Высокі замак" каля паўстагоддзя таму ўсталявалі памятны камень з надпісам: "14 (24) кастрычніка 1648 года сялянска-казацкія атрады пад кіраўніцтвам героя вызваленчай вайны палкоўніка Максіма Крываноса разграмілі войска польска-шляхецкіх захопнікаў і здабылі замак на гэтай гары". З нагоды 350-годдзя гэтай падзеі былі намеры выкарыстоўваць гэты памятны знак як пастамент для помніка Максіму Крываносу. Аднак не знайшлося сродкаў для рэалізацыі гэтага праекта.

У 1883 годзе на ніжняй тэрасе гары з боку Жоўкіўскіх могілак быў усталяваны памятны камень у гонар перамогі войска пад кіраўніцтвам караля Яна III Сабескага над татарскай арміяй у 1675 годзе. Цяпер на гэтым закінутым помніку можна пабачыць толькі асобныя фрагменты надпісу на польскай мове.

Да нядаўняга часу ля кургана Люблінскай уніі стаяла каменная фігура льва - гэтак званы леў Ларэнцовіча, які быў ахвяраваны сям'ёй Ларэнцовічаў гораду і ўпрыгожваў раней ратушу. Цяпер скульптуру забралі ў Львоўскі гістарычны музей, дзе яе павінны адрэстаўраваць.

Аб'екты[правіць | правіць зыходнік]

  • парк "Высокі замак"
  • руіны Высокага замку
  • Курган у гонар 300-годдзя Люблінскай уніі
  • Львоўскі тэлецэнтр і трансляцыйная вежа