Кульпаркіў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кульпаркіў
Кульпарків
49°49′02″ пн. ш. 23°59′25″ у. д.HGЯO
Горад Львоў
Адміністрацыйны раён горада Франкіўскі раён
Першае згадванне 1426 г.
Ранейшы статус фальварак, сяло
Год уключэння ў межы горада 1930 г.
Паштовыя індэксы 79026, 79041, 79044, 79053, 79057, 79060, 79071
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Кульпаркіў[1] (укр.: Кульпа́рків, польск.: Kulparków) — мясцовасць у Франкіўскім раёне Львова, абмежаваная чыгункай, вул. Княгіні Вольгі, вул. Уладзіміра Вялікага і вул. Кульпаркіўскай. Сярод жыхароў Львова пашырана таксама выкарыстанне гэтай назвы адносна псіхіятрычнай бальніцы, размешчанай у гэтай мясцовасці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова даходы з гэтых зямель ішлі на ўтрыманне гарадскіх фартыфікацый. Першая згадка пра прыгараднае паселішча ў гэтым месцы адносіцца да 1426 г. Паселішча з'явілася на месцы выкарчаваных лясоў і належала мяшчаніну Паўлу Гольдбэргу. Аад яго імя паселішча атрымала назву Гольдбэргоф (ням.: Goldberghof), а пасля - Гольдпаркіў, якое з часам трансфармавалася ў Кульпаркіў.

У 1875 г. па пастанове краявога сейма тут была пабудавана псіхіятрычная бальніца, у якую накіроўваліся хворыя з усей Галічыны. Бальнічная дапамога псіхічнахворым у гэты перыяд абмяжоўвалася галоўным чынам функцыяй ізаляцыі і ўтрымання. у верасні 1884 г. пры бальніцы былі адкрытыя невялікія габрэйскія могілкі. Цяпер на іх месцы размешчаны завод жалезабетонных вырабаў.

У 1899 г. на Кульпаркаве адкрылася паштовае аддзяленне, якое да 1939 г. размяшчалася ў доме на вул. Абаронцаў Львова 3а (цяпер — вул. Кульпаркіўская). Сяло належала да парафіі пры касцёле Святой Марыі Магдаліны. У 1926-1927 гг. па праекце архітэктара Л. Гюрковіча тут пабудавана невялікая капліца ў нэабарокавых формах. Пасля Другой сусветнай вайны капліца была ператвораная ў праваслаўную царкву, а ў 1970 г. разбурана танкам. Частка Кульпаркава 1 красавіка 1927 г. была канфіскавана з сельскай гміны і далучана да Львова, 11 красавіка 1930 г. прыгараднае сяло Кульпаркіў было канчаткова далучана да Львова. У савецкі час праз Кульпаркіў былі пракладзеныя тралейбусныя маршруты, якія звязалі мясцовасць з цэнтрам горада, а таксама з іншымі раёнамі Львова.

Аб'екты[правіць | правіць зыходнік]

  • Львоўская абластная клінічная псіхіятрычная бальніца
  • Львоўскі ўніверсітэт бізнесу і права
  • Выдавецка-паліграфічны комплекс "Вольная Украіна"
  • Упраўленне патрульнай паліцыі МУС Украіны

Зноскі