Катастрофа Мі-24 пад Пружанамі (2011)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Катастрофа Мі-24 пад Пружанамі
Mi-24 flown by ATEC at Roving Sands 2000.jpg
Агульныя звесткі
Дата 29 лістапада 2011 году
Час 19:45
Характар падзенне на зямлю
Месца каля аэрадрому Засімавічы
Паветранае судна
Мадэль Мі-24
Авіякампанія 181-я баявая верталётная база
Пункт вылету Засімавіцкі аэрадром

Катастро́фа Мі-24 пад Пружа́наміавіяцыйная катастрофа, якая адбылася 29 лістапада 2011 года ў раёне вёскі Новыя Засімавічы (Пружанскі раён).

Ход падзеяў[правіць | правіць зыходнік]

Катастрофа адбылася падчас планавага навучальна-трэніравальнага палёту верталёта 181-й баявой верталётнай базы Узброеных сілаў Беларусі[1]. Верталёт ударыўся аб зямлю пры заходзе на пасадку прыкладна за паўтара кіламетры ад аэрадрому[2]. У найноўшай гісторыі Беларусі гэта першае здарэнне з «Мі-24», якое прывяло да чалавечых ахвяраў[3].

Расследванне[правіць | правіць зыходнік]

Расследаванне праводзіла камісія Міністэрства абароны РБ[4]. Сярод магчымых прычынаў Генеральны штаб УС РБ назваў кепскі тэхнічны стан верталёта ці чалавечы фактар[5]. Брэсцкая міжгарнізонная ваенная пракуратура ўзбудзіла справу на падставе ч. 2 артыкулу 465 КК РБ (парушэнне правілаў палётаў або падрыхтоўкі да іх або іншых правілаў эксплуатацыі ваенных лятальных апаратаў, у выніку чаго мела месца па неасцярожнасці смерць дзьвюх і больш асобаў)[6].

Да высвятленьня абставінаў палёты «Мі-24» былі прыпыненыя паводле загаду міністра абароны Юрыя Жадобіна. 15 студзеня 2012 г палёты былі адноўленыя[7]; на люты 2012 г. следства працягваецца[8].

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

У дзень пахавання верталётчыкаў 2 снежня на Пружаншчыне была абвешчаная жалоба[9]. Пасьля жалобнай паніхіды ў пружанскім саборы Аляксандра Неўскага і грамадзянскай цырымоніі разьвітання ў Доме культуры лётчыкі былі пахаваныя на Параслянскіх могілках ля Новых Засімавічаў[10].

Зноскі

  1. Пресс-служба сообщает // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь 29.11.2011
  2. Пахаванне членаў экіпажа МІ-24 адбудзецца ў пятніцу // Наша Ніва 1 снежня 2011
  3. Ігар Карней.Тэхнік «МІ-24»: Наша армія можа змагацца з уяўным ворагам, але не з туманам// Радыё «Свабода», 30 лістапада
  4. Пресс-служба сообщает // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь 29.11.2011
  5. Генштаб агучыў версію авіякатастрофы пад Пружанамі Еўрарадыё| 15 красавіка 2012
  6. Пахаванне членаў экіпажа МІ-24 адбудзецца ў пятніцу // Наша Ніва 1 снежня 2011
  7. У Беларусі адноўленыя палёты вайсковай авіяцыі // Еўрарадыё, 15 красавіка 2012
  8. В деле о крушении военного вертолета под Пружанами проводится техническая экспертиза // БелТА, 17 лютага 2012
  9. Жалоба па загінулых лётчыках аб’яўлена толькі на Пружаншчыне // Наша Ніва 2 снежня 2011
  10. Святлана Яскевіч. Апусцела без цябе зямля… // Звязда, 3 снежня 2011 № 231 (27095) с. 1

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]