Перайсці да зместу

Кевін Гроскройц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Кевін Гроскройц
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 19 ліпеня 1988(1988-07-19)[1][2] (36 гадоў)
Грамадзянства  Германія
Рост 186 см
Вага 77 кг
Пазіцыя левы паўабаронца, правы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Германія Вакер Кастрап
Маладзёжныя клубы
Германія Кемінггаўзен
Германія Меркур 07
Германія Барусія (Дортмунд)
2002—2006 Германія Рот-Вайс (Ален)
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2009 Германія Рот-Вайс (Ален) 95 (23)
2006—2007   Германія Рот-Вайс II (Ален) 2 (2)
2009—2015 Германія Барусія (Дортмунд) 176 (23)
2015   Германія Барусія II (Дортмунд) 6 (0)
2015—2016 Турцыя Галатасарай 0 (0)
2016—2017 Германія Штутгарт 26 (1)
2017—2018 Германія Дармштат 98 27 (3)
2018—2020 Германія Юрдынген 05 45 (0)
2021—2023 Германія Бёвінггаўзен 54 (8)
2023— Германія Вакер Кастрап
Нацыянальная зборная[* 2]
2010 Германія Германія (да 21) 1 (1)
2010—2014 Германія Германія 6 (0)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Бразілія 2014
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 верасня 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кевін Гроскройц (ням.: Kevin Großkreutz; нар. 19 ліпеня 1988, Дортмунд, ФРГ) — нямецкі футбаліст, паўабаронца клуба «Вакер Кастрап». Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2010—2014).

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Кевін пачынаў займацца футболам у Дортмундзе. Пасля заняткаў у школах «Кемінггаўзен» і «Меркур 07». Гроскройца ўзялі ў асноўную футбольную акадэмію горада — «Барусія». У 14 гадоў Кевін перайшоў у школу клуба «Рот-Вайс» з горада Ален, якому хлопец вельмі спадабаўся. «Барусія» не стала ўпірацца.

«Рот-Вайс» Ален

[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе Кевін быў упершыню заяўлены за прафесійную каманду «Рот-Вайс». Дэбютаваў за клуб 16 верасня 2006 года ў матчы восьмага тура супраць другой каманды брэменскага «Вердэра», які скончыўся перамогай аленцаў з лікам 2:0. На 78-й хвіліне Гроскройц замяніў Ларса Тобарга[3]. У першым жа сезоне Кевін здолеў замацавацца ў аснове каманды, згуляўшы 27 матчаў і забіўшы 5 мячоў.

«Барусія» Дортмунд

[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 годзе, пасля паспяховага для Кевіна сезона ў Другой Бундэслізе, у якім ён згуляў 33 матчы і забіў 6 мячоў і яшчэ шэсць разоў асістуючы партнёрам, яго набыла дортмундская «Барусія», якая захацела вярнуць перспектыўнага іграка ў родны горад. 8 жніўня 2009 года Гроскройц дэбютаваў у Бундэслізе ў матчы першага тура супраць «Кёльна», які скончыўся перамогай чорна-жоўтых з лікам 1:0[4]. У сваім першым сезоне Кевін здолеў упэўнена замацавацца ў асноўным складзе.

У першай палове 2015 года Кевін гуляў за «Барусію II», бо новы галоўны трэнер дортмундцаў Томас Тухель не бачыў яго ў складзе. Улетку 2015 года паўабаронца меў намер пакінуць клуб, прадметны інтарэс праяўляў турэцкі «Галатасарай».

«Галатасарай»

[правіць | правіць зыходнік]

31 жніўня 2015 года Гроскройц падпісаў кантракт з «Галатасараем», які заплаціў за паўабаронцу 1,5 млн еўра[5]. Аднак, праз два дні ФІФА абвясціла гэты пераход несапраўдным, бо не ўсе дакументы былі аформлены да закрыцца трансфернага акна[6]. Як вынік, да студзеня 2016 года Кевін не мог прымаць удзел у афіцыйных матчах [7].

6 студзеня 2016 года, так і не згуляўшы за «Галатасарай», Гроскройц вярнуўся ў Бундэслігу, падпісаўшы кантракт са «Штутгартам»[8]. Застаўся ў «Штутгарце» і пасля яго вулету ў Другую Бундэслігу па выніках сезона 2015/16. У сакавіку 2017 года кантракт Гроскройца са «Штутгартам» быў разарваны пасля ўдзелу іграка ў бойцы[9].

У красавіку 2017 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з клубам Бундэслігі «Дармштат 98» да лета 2019 года[10].

У ліпені 2018 года перайшоў у «Юрдынген 05», які пакінуў у кастрычніку 2020 года. З 2021 года стаў выступаць у рэгіянальнай Вестфаленлізе за «Бёвінггаўзен», у 2023 годзе далучыўся да клуба «Вакер Кастрап».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

13 мая 2010 года дэбютаваў за зборную Германіі ў таварыскім матчы з нацыянальнай камандай Мальты, які скончыўся перамогай бундэстым з лікам 3:0. Кевін на 57-й хвіліне замяніў Тоні Кроаса і вельмі актыўна правёў матч, заслужыўшы пахвалу з боку шматлікіх заўзятараў[11].

«Барусія» Дортмунд:

Германія: