Роман Вайдэнфелер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Роман Вайдэнфелер
Subotić, Kehl & Weidenfeller 2012-07-04 001 (cropped).jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 6 жніўня 1980(1980-08-06)[1][2][3] (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Рост 188 см
Вага 85 кг
Пазіцыя Брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1985—1996 Сцяг Германіі Шпортфройндэ Айсбахталь
1996—1998 Сцяг Германіі Кайзерслаўтэрн
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2002 Сцяг Германіі Кайзерслаўтэрн 6 (-11)
1998—2002   Сцяг Германіі Кайзерслаўтэрн II 77 (-96)
2002—2018 Сцяг Германіі Барусія Дортмунд 349 (-389)
2007—2008   Сцяг Германіі Барусія II 13 (-24)
Нацыянальная зборная[* 2]
1996 Сцяг Германіі Германія (да 16) 1 (-?)
1997 Сцяг Германіі Германія (да 17) 8 (-?)
1999—2001 Сцяг Германіі Германія (да 21) 3 (-2)
2005 Сцяг Германіі Каманда 2006 1 (-?)
2013—2015 Сцяг Германіі Германія 5 (-5)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Бразілія 2014
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 ліпеня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 ліпеня 2018
Commons-logo.svg Роман Вайдэнфелер на Вікісховішчы

Роман Вайдэнфелер (ням.: Roman Weidenfeller; на.р 6 жніўня 1980, Дыц, Германія) — былы нямецкі футбаліст, брамнік. Вядомы па выступах за дортмундскую «Барусію» (2002—2018). У складзе нацыянальнай зборнай Германіі стаў чэмпіёнам свету 2014 года.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Роман у 2012 годзе

Кар’еру футбаліста Роман распачаў у моладзевай камандзе клуба Оберлігі «Шпортфройндэ Айсбахталь», адкуль у 1996 годзе быў запрошаны ў моладзевую каманду «Кайзерслаўтэрна».

У 2000 годзе футбаліст стаў іграком асноўнага складу клуба, але праз 2 гады, правёўшы за асноўны склад «Кайзерслаўтэрна» ўсяго 6 матчаў, перайшоў у дортмундскую «Барусію». З 2003 года, пасля сыходу галкіпера-ветэрана «Барусіі» Енса Лемана ў лонданскі «Арсенал», стаў асноўным брамнікам клуба. Дэбютаваў у Дортмундзе 17 снежня 2003 года ў матчы супраць свайго былога клуба «Кайзерслаўтэрна». У 2005 годзе Вайдэнфелер перанёс аперацыю пасля разрыву меніска ў левым калене падчас трэніроўкі[5].

У пачатку сезону 2007/08 Роман быў дыскваліфікаваны тры матчы і аштрафаваны на 10 тысяч еўра за расісцкія абразы, вылучаныя супраць нападніка «Шальке-04» Джэральда Асамоа[6]. У 2011 годзе разам з «Барусіяй» стаў чэмпіёнам Германіі, а на наступны сезон паўтарыў поспех. 6 мая 2013 года Вайдэнфелер падоўжыў кантракт з «Барусіяй» да 2016 года[7].

Пачынаючы з 2015 года страціў месца аноўнага брамніка «Барусіі», саступіўшы яго Раману Бюркі. Па зканчэнні сезону 2017/18 завяршыў кар’еру.

Зборная[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню ў склад зборнай Роман Вайдэнфелер быў запрошаны ў 1997 годзе на чэмпіянат свету сярод юніораў, які праходзіў у Егіпце. Юніорская зборная Германіі заняла 4 месца, а Роман быў абраны найлепшым брамнікам турніру. У 19992001 гадах футбаліст тройчы ўваходзіў у склад моладзевай зборнай Германіі.

У нацыянальнай зборнай Германіі дэбютаваў 19 лістапада 2013 года на стадыёне «Уэмблі» ў матчы супраць зборнай Англіі, стаўшы самым узроставым нямецкім брамнікам, які дэбютуе за нацыянальную зборную.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Барусія» Дортмунд:

Германія:

Зноскі

  1. Roman Weidenfeller // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ROMAN WEIDENFELLER // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Roman Weidenfeller // AsMadrid: PRISA, 1967.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1051157455 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. Keeper blow for BvB. Sky Sports
  6. Dortmund keeper handed ban. Sky Sports.
  7. Dortmund's Weidenfeller signs contract extension. UEFA.com.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]