Крыстаф Крамер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Крыстаф Крамер
Christoph Kramer.JPG
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 19 лютага 1991(1991-02-19)[1] (28 гадоў)
Золінген, Германія
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Рост 189 см
Вага 82 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Германіі Барусія Мёнхенгладбах
Нумар 6
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1995 — 1999 Сцяг Германіі Грэфрат
1999 — 2006 Сцяг Германіі Баер 04
2006 — 2008 Сцяг Германіі Фартуна
2008 — 2010 Сцяг Германіі Баер 04
Клубная кар’ера*
2010 — 2016 Сцяг Германіі Баер 04 26 (0)
2010 — 2011   Сцяг Германіі Баер 04 II 27 (0)
2011 — 2013   Сцяг Германіі Бохум 61 (4)
2013 — 2015   Сцяг Германіі Барусія (Мёнхенгладбах) 63 (5)
2016 — Сцяг Германіі Барусія (Мёнхенгладбах)
Нацыянальная зборная**
2009 — 2010 Сцяг Германіі Германія (да 19) 5 (0)
2010 — 2012 Сцяг Германіі Германія (да 20) 4 (1)
2014 — Сцяг Германіі Германія 12 (0)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Бразілія 2014

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 чэрвеня 2016.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 чэрвеня 2016.

Крыстаф Крамер (ням.: Christoph Kramer; нар. 19 лютага 1991, Золінген, Германія) — нямецкі футбаліст, паўабаронца клуба «Барусія» (Мёнхенгладбах) і нацыянальнай зборнай Германіі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Крыстаф Крамер пачаў сваю кар’еру ў сістэме «Баера», куды патрапіў у дзевяцігадовым узросце[2]. У 2010 годзе ён быў пераведзены ў другую каманду «Баера»[2]. Адразу праз сезон Крыстафа вярнулі ў першую каманду і адразу ж адправілі ў арэнду ў клуб «Бохум». У складзе клуба другой бундэслігі Крыстаф за два сезоны правёў шэсцьдзесят адзін матч і забіў чатыры галы. Пасля вяртання з «Бохума» ён быў ізноў адпраўлены ў арэнду, гэты разам у мёнхенгладбахскую «Барусію»[3]. Яго дэбют у Бундэслізе адбыўся 9 жніўня 2013 года ў матчы супраць мюнхенскай «Баварыі»[4]. А свой першы гол у вышэйшай лізе Крыстаф забіў у сустрэчы з «Гановерам» 17 жніўня[5]. Правёў фантастычны сезон і заслужыў запрашэнне ў нацыянальную зборную Германіі.

22 снежня 2014 года «Баер» абвясціў аб тым, што па заканчэнні тэрміну арэнды ўлетку 2015 года Крамер вернецца ў Леверкузен. У выніку, сезон 2015/16 Крыстаф пачаў у складзе «аспірынавых». 8 чэрвеня 2016 года вярнуўся ў «Барусію»[6].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Яго дэбют за нацыянальную зборную Германіі адбыўся 13 мая 2014 года ў матчы супраць Польшчы[7]. Ігрок патрапіў у склад зборнай на чэмпіянат свету 2014[8][9].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Германія:

Зноскі

  1. Christoph Kramer // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Kramer rising to the top. ESPNFC (31 мая 2014). Праверана 31 мая 2014.
  3. Borussia Monchengladbach: How will the Foals fare in 2013/2014?. The Boot Room (22 ліпеня 2013). Праверана 31 мая 2014.
  4. Bright start for Guardiola. ESPNFC (9 жніўня 2013). Праверана 31 мая 2014.
  5. GLADBACH CRUISE PAST HANNOVER. Bundesliga (17 жніўня 2013). Праверана 31 мая 2014.
  6. Крамер перешел в менхенгладбахскую «Боруссию». by.tribuna.com (8 чэрвеня 2016). Праверана 8 чэрвеня 2016.
  7. Match report
  8. Low finalises Germany squad (2 чэрвеня 2014). Праверана 2 чэрвеня 2014.
  9. Das Team. DFB. Праверана 2 Janue 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]