Кліўленд
Горад
Кліўленд
Cleveland
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Кліўленд (англ.: Cleveland) — горад у Злучаных Штатах Амерыкі, у штаце Агая. Галоўны горад акругі Каяхога, другі па велічыні горад штата Агая. Размешчаны на паўднёвым беразе возера Эры, на рацэ Каяхога, прыблізна за 100 км на захад ад мяжы са штатам Пенсільванія.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1796 годзе і названы імем генерала Мозеса Кліўленда (Moses Cleaveland), але праз памылку друку ў мясцовай газеце літара «а» ў назве горада была прапушчана. Так паўстала назва горада.
Горад стаў прамысловым цэнтрам з разгалінаванай сеткай каналаў і чыгунак. Нягледзячы на тое, што заняпад цяжкай прамысловасці нанёс цяжкі ўдар гораду, Кліўленду ўдалося дыверсіфікаваць сваю эканоміку. Цяпер горад развівае фінансавыя, страхавыя і медыцынскія паслугі. Кліўленд займае адно з першых месцаў у краіне па якасці аказваемых медыцынскіх паслуг.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 2000 года насельніцтва горада склала 478.403 чалавекі. Па гэтым паказчыку Кліўленд займае 2-е месца ў штаце Агая і 33-е месца па краіне агулам. Насельніцтва Кліўленда з усімі прыгарадамі складае 2.250.871 чалавек. Па гэтым паказчыку Кліўленд займае першае месца ў штаце Агая і 23-е месца па краіне ў цэлым.
Рэлігія
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе знаходзіцца царква Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. На могілках Рыверсайд, дзе пахаваны Аўген Калубовіч (1912—1987), Іна Рытар (1906—1997), Сяргей Карніловіч (1928—1993)[2] і іншыя беларусы, пастаўлены памятны знак у гонар Абраза Маці Божай Жыровіцкай.
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Хэлі Беры, амерыканская кінаактрыса
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]У Кліўленда 20 гарадоў-пабрацімаў[3]:
|
|
Зноскі
- ↑ а б Ralph J., Nikischer T., Hudson Institute of Mineralogy Mindat.org: The Mineral and Locality Database — [Keswick, VA], Coulsdon, Surrey: 2000. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ Гардзіенка Н. Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі. — academia.edu.
- ↑ Інфармацыя з сайта Sister Cities International, Inc. (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кліўленд, Агая