Крый (тытан)
Выгляд
| Крый | |
|---|---|
| стар.-грэч.: Κρεῖος | |
| Міфалогія | старажытнагрэчаская рэлігія[d] |
| Пол | мужчынскі пол |
| Бацька | Уран |
| Маці | Гея |
| Жонка | Еўрыбія |
| Дзеці | Палант, Астрэй і Перс |
Крый, Крыяс (стар.-грэч.: Κριός, Κρῖος ці Κρεῖος «баран») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі адзін з тытанаў, сын Урана і Геі, муж дачкі Понта Еўрыбіі. Быў зрынуты падчас тытанамахіі і скінуты ў Тартар.
Бацька Астрэя, Перса і Паланта[1]. Паводле Паўсанія, бацька Піфона.
Зноскі
- ↑ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 1, 3; 2, 2