Тысіфона
Выгляд

Тысіфона (стар.-грэч.: Τισιφόνη — «мсцівіца за забойства») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] адна з эрыній. Нарадзілася ад кропель крыві, якія лінулі пры пакладанні Урана[2]. Паводле апісання Вергілія, яна сядзіць у Аідзе на жалезнай вежы[3].
- фігуруе як персанаж у оперы Ж.-Ф. Рамо «Іпаліт і Арысія» (1733)
- Яе імем названы астэроід (466) Тысіфона.
- Персанаж фантастычнага рамана Дэвіда Вебера «Дарога шаленства» (усяляецца ў душу касмічнага камандас).
Іншыя Тысіфоны
[правіць | правіць зыходнік]У трагедыі Еўрыпіда «Алкмеон у Карынфе» Тысіфона — дачка Алкмеона, народжаная Манто. Разам з братам была аддадзена бацькам на выхаванне карынфскаму цару Крэонту. Яна вырасла такой прыгожай, што жонка Крэонта, асцерагаючыся, як бы яе муж не зрабіў Тысіфону сваёй жонкай, прадала яе ў рабства. Алкмеон купіў Тысіфону, не падазраючы, што гэта — яго дачка; толькі пазней, калі ён явіўся ў Карынф за сваімі дзецьмі, ён даведаўся пра гэта[4].