Мнемасіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Мнемасіна
Mnemosyne (color) Rossetti.jpg
Мнемасіна (1881), Дантэ Габрыель Расеці
Міфалогія старажытнагрэчаская міфалогія
Сфера ўплыву Памяць
Пол жанчына
Бацька Уран або Зеўс
Маці Гея або Клімена[d]
Дзеці Кліо, Каліёпа, Мельпамена, Уранія, Эўтэрпа, Тэрпсіхора, Эрато, Палігімнія, Талія, Aoide[d], Melete[d], Mneme[d], Thelxinoë[d] і Arche[d]
Commons-logo.svg Мнемасіна на Вікісховішчы

Мнемасіна, Мнемазіна (грэч.: Μνημμοσύνη) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі [1] багіня, якая ўвасабляла памяць. Тытаніда, дачка Урана і Геі (альбо Зеўса і Клімены[2]), сястра Кронаса і Акіяна.

Маці ўсіх муз, якіх яна нарадзіла ад Зеўса[3] (Эўтэрпа, Кліа, Талія, Мельпамена, Тэрпсіхора, Эрато, Палігімнія, Уранія, Каліёпа) у Піерыі[4]. Зеўс спакусіў яе ў вобразе пастуха[5]. Дзевяць начэй да яе ложа прыходзіў Зеўс, і яна нарадзіла дзевяць муз[6]. Яе называюць «царыца вышынь Элеўфера» (Гесіёд).

Згодна з паведамленнем Паўсанія, у Лейбадэі (Беотыя), паблізу пячоры Трафонія, знаходзіліся дзве крыніцы: Леты (забыцця) и Мнемасіны (памяці).

Згодна з Гесіёдам (Тэагонія, 32 38), яна ведае «ўсё, што было, усё, што ёсць, і ўсё, што будзе». Калі паэтам авалодваюць музы, ён п’е з крыніцы ведаў Мнемасіны; гэта значыць, перш за ўсё, што ён датыкаецца да спазнання «вытокаў», «пачаткаў».

У тлумачэнні яна вынайшла спосаб разважаць і вызначыла для ўсяго існага парадак назваў.[7]. Ёй прысвечаны LXXVII арфічны гімн.

Зноскі

  1. Міфы народаў свету. М., 1991-92. У 2 т. Т.2. С.161
  2. Гігін. Міфы. Уводзіны 31
  3. Гесіёд. Тэагонія 915—917; Гімны Гамера III 429; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 1, 3; 3, 1
  4. Антонін Ліберал. Метамарфозы 9, 1
  5. Авідзій. Метамарфозы VI 114
  6. Гесіёд. Тэагонія 53-62; Нон Панапалітанскі. Дзеянні Дыяніса XXXI 169
  7. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 67, 3

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]