Гарпіі
Гарпіі (стар.-грэч.: Ἅρπυιαι) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі — дочкі марскога бажаства Таўманта і акіяніды Электры (альбо Азамены), альбо дачкі Тыфон; альбо дочкі Барэя, вартуюць Тартар — архаічныя даалімпійскія боствы, персаніфікацыі розных аспектаў буры. У міфах прадстаўлены зласлівымі выкрадальніцамі дзяцей і чалавечых душ, якія нечакана налятаюць і гэтак жа раптоўна знікаюць, як вецер. Згаданыя ў «Адысеі» (I 237 і інш.) Гарпіі - адны з самых лютых і выродлівых персанажаў грэчаскай міфалогіі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарпии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гарпіі