Кратас (міфалогія)
Выгляд
| Кратас | |
|---|---|
| Κράτος | |
| |
| Міфалогія | Старажытнагрэчаская міфалогія |
| Сфера ўплыву | улада |
| Тлумачэнне імя | Сіла, улада |
| Пол | мужчынскі пол |
| Бацька | Палант |
| Маці | Стыкс |
| Браты і сёстры | Ніка, Бія і Зел |
Кратас (стар.-грэч.: Κράτος — «сіла, улада») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі малодшы тытан, сын Паланта і Стыкс[1]. Саюзнік Зеўса ў барацьбе з тытанамі[2]. Дзеючая асоба трагедыі Эсхіла «Прыкаваны Праметэй», слуга Зеўса. У адным з міфаў прыкоўвае Праметэя да скалы пад кіраўніцтвам Гефеста.
