Белая дача

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
сядзіба
Белая дача
Белая дача ў 2012 г.
Белая дача ў 2012 г.
53°51′06″ пн. ш. 27°30′32″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Заснавальнік канец XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000041шыфр 713Г000041
Стан рэканструявана

Белая дача (Мінск)
Белая дача
Белая дача

Бе́лая да́ча, або Сядзі́ба Ададу́рава — гарадская сядзіба ў Мінску ў жылым раёне Курасоўшчына. Помнік сядзібна-паркавай архітэктуры неакласіцызму.

Пабудавана ў канцы XIX ст. на паўднёва-заходняй ускраіне Мінска (сучасная вул. Казінца, 76). Знаходзіцца на ўзгорку, па схілах якога размешчаны парк пейзажнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Праект пабудовы

Пабудавана ў канцы XIX ст. у Курасоўшчыне пад Мінскам. Належала Мікалаю Яўграфавічу Ададураву, інжынеру Лібава-Роменскай чыгункі.

У часе руска-японскай вайны (1904—1905) сядзіба асвечана пад шпіталь для хворых і параненых з фронту.

У пачатку 1920-х гадоў будынак нацыяналізаваны і перададзены сельскагаспадарчай школе разам з прылеглай тэрыторыяй. У 1931 годзе на аснове школы створана эксперыментальная база Інстытута глебазнаўства і аграхіміі[1].

Пасля Другой сусветнай вайны ў сядзібным доме ў розныя часы змяшчаліся службы Інстытута глебазнаўства і аграхіміі і спартыўная база футбольнага клуба «Дынама».

З мая да сярэдзіны чэрвеня 1947 года мастак Вітольд Бялыніцкі-Біруля жыў і працаваў на Белай дачы ў наваколлі Мінска. Тут ён напісаў некалькі дзясяткаў эцюдаў, якія сталі асновай цыклу карцін, прысвечаных Беларусі: «Зялёны май», «Зазелянелі беларускія бярозкі», «Яблыні ў квецені», «Беларусь. Ізноў заквітнела вясна»[2].

У 1980-я гады дом рэстаўрыраваны паводле праекту Мінскіх навукова-рэстаўрацыйных майстэрняў. З 1990 годзе тут пэўны час месціўся Цэнтр беларускага фальклору[3].

З 2000-х гадоў на пляцоўцы побач з сядзібай праводзяць святочныя мерапрыемствы да пэўных дзяржаўных святаў, таму насупраць будынка пабудавана сцэна.

У 2016 годзе сядзіба выстаўлена на аўкцыён[4]. У снежні 2016 года будынак прададзены праз аўкцыён[5].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Прамавугольны партэр вакол дому абмежаваны па перыметры радамі ліп і таполяў. Мураваны аднапавярховы сядзібны дом мае асіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, завершаную высокай васьміграннай вежай з балконам і зубчастым парапетам. Будынак накрыты складаным дахам з атыкамі і франтонам на тарцах. Фасады аздобленыя рустоўкай, прафіляванымі паяскамі, разеткамі і інш. Арачныя аконныя і дзвярныя праёмы маюць пластычныя абрамленні. Унутры памяшканні розных памераў згрупаваны вакол цэнтральнага вестыбюля і маюць анфіладную ўзаемасувязь.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]