Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя Івана Сцяпанавіча Лупіновіча
| Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка (БелСГБ) | |
|---|---|
| Будынак бібліятэкі | |
| Краіна | |
| Адрас |
вул. Казінца, 86, корп. 2 220108 |
| Заснавана | 10 лютага 1960 |
| Доступ і карыстанне | |
| Абслугоўванне |
|
| Колькасць чытачоў | 16 тысяч |
| Іншая інфармацыя | |
| Дырэктар | Юрчанка Валянціна Васільеўна |
| Вэб-сайт | belal.by |
Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя Івана Сцяпанавіча Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (БелСГБ) — нацыянальны інфармацыйны цэнтр па сельскай і лясной гаспадарцы, харчаванню, харчовай прамысловасці, прыродных рэсурсах.
Заснавана ў 1960. У 1970 бібліятэцы было прысвоена імя вучонага-глебазнаўцы і аграхіміка акадэміка І. С. Лупіновіча.
Бібліятэка сабрала самую прадстаўленчую ў Беларусі калекцыю літаратуры па сельскай і лясной гаспадарцы, харчаванні, харчовай прамысловасці, прыродных рэсурсах, ахове навакольнага асяроддзя. Цяпер у сховішчах бібліятэкі знаходзіцца звыш 0,5 млн. дакументаў: манаграфій і зборнікаў, аўтарэфератаў і дысертацый, перыядычных выданняў, інфармацыйных матэрыялаў на рускай, беларускай, англійскай і іншых мовах.
З 1993 бібліятэка з'яўляецца нацыянальным інфармацыйным цэнтрам міжнароднай інфармацыйнай сістэмы Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО).