Кірыл Андрэевіч Сідарэнка
Поўнае імя | Кірыл Андрэевіч Сідарэнка | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
25 жніўня 1995[1] (29 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Славія | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 63 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кірыл Сідарэнка (нар. 25 жніўня 1995) — беларускі футбаліст, нападнік мазырскай «Славіі».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец лужаснянскай інтэрнат-гімназіі і пастаўскай акадэміі ПМЦ[3], у 2013 годзе перайшоў у пермскі «Амкар», дзе выступаў за дубль. У жніўні 2014 года быў арандаваны «Віцебскам», якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу.
У пачатку 2015 года, пакінуўшы «Амкар», стаў іграком светлагорскага «Хіміка». Правёў паспяховы сезон 2015, забіўшы 11 галоў у Першай лізе. У снежні 2015 года зноў апынуўся ў «Віцебску»[4], які ўзначаліў былы трэнер Кірыла ў акадэміі ПМЦ Сяргей Ясінскі. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Мінска» (0:1). У жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Смалявічы-СТІ»[5]. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў «Віцебск»[6].
У студзені 2017 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі»[7], але беспяспяхова. У выніку, распачаў сезон 2017 у складзе гомельскага «Лакаматыва». З 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Лакаматыў» і перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[8].
У лістападзе 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Іслаччу»[9]. Рыхтаваўся з камандай да сезона 2019, аднак у сакавіку 2019 года вярнуўся ў «Белшыну» на правах арэнды[10]. У складзе бабруйскага клуба чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Першай лізе. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Іслаччу»[11].
У студзені 2020 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[12]. У сезоне 2020 дапамог магілёўскай камандзе перамагчы з Другой лізе, сам стаў найлепшым бамбардзірам лігі з рэкорднымі 40 галамі з сезон. Пачатак сезона 2021 у Першай лізе прапусціў з-за траўмы, са жніўня пачаў з’яўляцца на полі і хутка замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка, паспеў за 17 матчаў забіць 19 галоў і стаць другім бамбардзірам Першай лігі.
У студзені 2022 года пакінуў магілёўскі клуб[13] і хутка адправіўся на прагляд у тульскі «Арсенал». На турэцкім зборы каманды адзначыўся некалькімі галамі, аднак у выніку стаў іграком казахстанскага клуба «Кызыл-Жар»[14]. Згуляўшы за петрапаўлаўскі клуб у адным матчы, у сакавіку 2022 года перайшоў у «Кайсар»[15], якому дапамог выйсці ў Прэм’ер-лігу.
У студзені 2023 года стаў іграком брэсцкага «Дынама»[16]. У ліпені 2023 года пакінуў клуб[17], пасля чаго стаў трэніравацца з мазырскай «Славіі» і неўзабаве падпісаў кантракт[18]. У снежні 2023 года пакінуў «Славію»[19].
У лютым 2024 года далучыўся да кыргызскага клуба «Мурас Юнайтэд»[20], а ў ліпені 2024 года вярнуўся ў мазырскую «Славію»[21]
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за юніёрскую зборную 19 гадоў. 17 лістапада 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць зборнай Кіпра. У студзені 2016 выступаў за моладзевую зборную на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу (2 матчы), пасля чаго больш на выклікаўся ў зборную.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2019
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
- Найлепшы бамбардзір Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020 (40 галоў)
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2013/14 | дубль | Амкар | 20 | 7 |
2014/15 (пач.) | дубль | Амкар | 3 | 0 |
2014 (2) | Д2 | Віцебск | 12 | 0 |
2015 | Д2 | Хімік | 29 | 11 |
2016 (1) | Д1 | Віцебск | 12 | 0 |
2016 (2) | Д2 | Смалявічы-СТІ | 11 | 2 |
2017 | Д2 | Лакаматыў | 25 | 11 |
2018 (1) | Д2 | Лакаматыў | 14 | 4 |
2018 (2) | Д2 | Белшына | 13 | 5 |
2019 | Д2 | Белшына | 27 | 4 |
2020 | Д3 | Дняпро | 24 | 40 |
2021 | Д2 | Дняпро | 17 | 19 |
2022 (пач.) | Д1 | Кызыл-Жар | 1 | 0 |
2022 | Д2 | Кайсар | 23 | 9 |
2023 (1) | Д1 | Дынама | 11 | 1 |
2023 (2) | Д1 | Славія | 13 | 4 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://dynamo-brest.by/player/kirill-sidorenko
- ↑ https://teams.by/kirill-sidorenko/player-9245/
- ↑ Живет такой парень. От Перми до Светлогорска (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (30 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2015.
- ↑ Бабичев и Сидоренко подписали контракты с «Витебском» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Кирилл Сидоренко покинул "Витебск" и заключил контракт со "Смолевичами-СТИ" (руск.). football.by (3 жніўня 2016). Праверана 8 снежня 2023.
- ↑ Николай Вайтюховский: "В ближайшее время подпишем контракты с тремя известными игроками по белорусским меркам" (руск.). football.by (11 студзеня 2017). Праверана 8 снежня 2023.
- ↑ Сидоренко, Сямук, Щербаченя и Костров на просмотре в «Славии» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Сидоренко стал игроком ФК "Белшина" (руск.). Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны» (24 ліпеня 2018). Праверана 8 снежня 2023.
- ↑ "Ислочь" подписала нападающего (руск.). football.by (26 лістапада 2018). Праверана 8 снежня 2023.
- ↑ "Ислочь" отдала нападающего Сидоренко, перешедшего из "Белшины", в аренду в ...Бобруйск (руск.). football.by (7 сакавіка 2019). Праверана 8 снежня 2023.
- ↑ Футбол. Лайонел Адамс, Кирилл Сидоренко, Михаил Афанасьев и Дмитрий Рекиш покинули "Ислочь" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (6 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2019.
- ↑ Шепелев и Сидоренко пополнили ряды "Днепра-Могилев" (руск.). football.by (21 студзеня 2020). Праверана 8 снежня 2023.
- ↑ Сидоренко покинул "Днепр" (руск.). football.by (6 студзеня 2022). Праверана 8 снежня 2023.
- ↑ Кирилл Сидоренко подписал контракт с "Кызыл-Жаром" (руск.). football.by (28 студзеня 2022). Праверана 8 снежня 2023.
- ↑ Кирилл Сидоренко сменил клуб в Казахстане (руск.). football.by (1 красавіка 2022). Праверана 8 снежня 2023.
- ↑ Сидоренко, Концедайлов и Зинович заключили соглашения с брестским "Динамо" (руск.). football.by (13 студзеня 2023). Праверана 8 снежня 2023.
- ↑ Брестское "Динамо" расторгло контракт с Кириллом Сидоренко (руск.). football.by (5 ліпеня 2023). Праверана 8 снежня 2023.
- ↑ Кирилл Сидоренко заключил контракт со "Славией" (руск.). football.by (19 ліпеня 2023). Праверана 8 снежня 2023.
- ↑ Сидоренко покинул "Славию" (руск.). football.by (7 снежня 2023). Праверана 8 снежня 2023.
- ↑ Источник: Кирилл Сидоренко будет играть в Кыргызстане (руск.). football.by (13 лютага 2024). Праверана 25 сакавіка 2024.
- ↑ Кирилл Сидоренко сменил "Мурас Юнайтед" на "Славию" (руск.). football.by (11 ліпеня 2024). Праверана 6 жніўня 2024.
- Нарадзіліся 25 жніўня
- Нарадзіліся ў 1995 годзе
- Нарадзіліся ў Клімавічах
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Амкар Перм
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК Хімік Светлагорск
- Ігракі ФК Смалявічы
- Ігракі ФК Лакаматыў Гомель
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Іслач
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Кызыл-Жар
- Ігракі ФК Кайсар Кызыларда
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Мурас Юнайтэд