Праваслаўная Царква Украіны
Праваслаўная царква Украіны | |
---|---|
Православна церква України | |
Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр у Кіеве — цэнтральны кафедеральны сабор ПЦУ | |
Асноўная інфармацыя | |
Аўтакефалія | з 2019 |
Прызнанне аўтакефаліі | з 2019 (Канстанцінопальская праваслаўная царква[1], Эладская праваслаўная царква[2], Александрыйская праваслаўная царква[3]), з 2020 (Кіпрская праваслаўная царква[4][5]) |
Прадстаяцель у наш час | Мітрапаліт Епіфаній |
Цэнтр | Кіеў |
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля | Кіеў |
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) |
![]() |
Царква-маці | Канстанцінопальскі патрыярхат |
Мова набажэнстваў | украінская |
Каляндар | Юліянскі каляндар |
Колькасць | |
Епіскапаў | 62 |
Епархій | 44 |
Манастыроў | 79 |
Прыходаў | 7098 (станам на 10.08.2020) |
Вернікаў | каля 10,7 млн дарослых |
Праваслаўная царква Украіны (укр.: Православна церква України) — аўтакефальная памесная праваслаўная Царква, якая заняла з 6 студзеня 2019 года 15-е месца ў дыптыху аўтакефальных памесных Цэркваў. Мае юрысдыкцыю выключна на тэрыторыі Украіны.
Утварэнне царквы[правіць | правіць зыходнік]
Утворана на Аб’яднаўчым саборы 15 снежня 2018 года шляхам аб’яднання ўкраінскіх святароў некананічных праваслаўных юрысдыкцый (УПЦ КП і УАПЦ), а таксама асобных клірыкаў УПЦ МП.
Паводле прынятага статуту, царкву ўзначальвае прадстаяцель з тытулам «Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны». З 15 снежня 2018 года на гэтай пасадзе — мітрапаліт Епіфаній (Думенка), былы мітрапаліт Пераяслаўскі і Белацаркоўскі УПЦ КП.
16 снежня новаабраны прадстаяцель Праваслаўнай царквы Украіны мітрапаліт Епіфаній правёў першую літургію ў Міхайлаўскім саборы[6].
Вызнанне ПЦУ сусветным праваслаўем[правіць | правіць зыходнік]
Томас аб аўтакефаліі царквы быў ўручаны мітрапаліту Епіфанію ў Стамбуле 6 студзеня 2019 года асабіста Патрыярхам Канстанцінопальскім Варфаламеем[7].
12 кастрычніка 2019 года епіскапы Грэчаскай праваслаўнай царквы канчаткова афіцыйна прызналі самастойнасць Праваслаўнай царквы Украіны падчас пасяджэння Святога Сінода пад старшынствам архіепіскапа Афінскага і ўсяе Грэцыі Ераніма[8].
8 лістапада 2019 года Патрыярх Александрыйскі і ўсёй Афрыкі Феадор II падчас набажэнства ў Храме Архангелаў у Каіры пачаў памінаць імя Мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Епіфанія, чым распачаў еўхарыстычныя ўзаемаадносіны Александрыйскага патрыярхата з ПЦУ. Адначасова Галоўны Сакратарыят Патрыярхіі Александрыі і ўсёй Афрыкі распаўсюдзіў афіцыйнае паведамленне, якім спавясціў грамадскасць аб прызнанні Томаса Сусветнага Патрыярхату аб аўтакефаліі ПЦУ і ўключэнні імя яе прадстаяцеля ў дыптых для памінання[9].
Навучальныя ўстановы[правіць | правіць зыходнік]
- Львоўская праваслаўная багаслоўская акадэмія (Львоў)
- Кіеўская праваслаўная багаслоўская акадэмія (Кіеў)
Зноскі
- ↑ TUT.BY: Патриарх Варфоломей подписал томос об автокефалии для новой украинской церкви
- ↑ Элладская православная церковь признала украинскую автокефалию. Праверана 30 августа 2019.
- ↑ Українська правда: Один із найстаріших патріархатів світу визнав ПЦУ. Праверана 8 ноября 2019.
- ↑ [1] (грэч.)
- ↑ [2] (грэч.)
- ↑ svaboda.org
- ↑ TUT.BY: Патриарх Варфоломей подписал томос об автокефалии для новой украинской церкви
- ↑ Грецька церква визнала Православну церкву України
- ↑ Українська правда: Один із найстаріших патріархатів світу визнав ПЦУ. Праверана 8 ноября 2019.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Дорошенко Д. Православна церква в минулому і сучасному житті українського народу. Берлін, 1940.
- Полонська-Василенко Н. Історичні підвалини УАПЦ. Рим, 1964.
- Олександр (Драбинко). Українська автокефалія як моральний виклик
- Ульяновський, В. Церква в Українській державі 1917—1920 рр. Кн.1-2. Київ: Либідь.