Лютэранская кірха (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Лютэранская кірха, Мінск)
Jump to navigation Jump to search
Кірха на здымку пач. XX ст.
Kościół luterański w Mińsku.jpg

Лютэранская кірха — пратэстанцкі храм у Мінску ў стылі класіцызм.

Збудавана ў 1846 годзе, знішчана пасля Другой Сусветнай вайны. Стаяла на Новым Месце прыкладна там, дзе цяпер знаходзіцца будынак з уваходам на станцыю метро Кастрычніцкая і рэстаранам «Патыё Піцца».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1846 годзе на Захараўскай вуліцы на месцы ранейшага драўлянага храма ўзвялі мураваную лютэранскую царкву (кірху) даволі вялікіх памераў[1].

У 1930-я гады савецкія ўлады ліквідавалі лютэранскую абшчыну, а храм зачынілі і перарабілі на першы ў Беларусі дзіцячы гукавы кінатэатар «Навіны дня».

Будынак быў пашкоджаны падчас Другой Сусветнай вайны, пазней канчаткова зруйнаваны.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Прамавугольны ў плане асноўны аб'ём з паўкруглай алтарнай апсідай і прытворам, завершаным вежай-званіцай у выглядзе ратонды з васьмю калонамі тасканскага ордара і паўсферычным купалам. Сцены будынку рытмічна расчлянёны атыкамі. З паўночнага ўсходу да кірхі быў прыбудаваны двухпавярховы будынак, дзе жыў пастар. Яго сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад выходзіў на вул. Захар'еўскую (цяпер пр. Незалежнасці) і быў завершаны ступеньчатым атыкам[2].

Зноскі

  1. Кірха // Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі. — Мінск: Харвест, 2007. — С. 140.
  2. У. М. Дзянісаў. Мінская кірха // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 320.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Г. Валажынскі; пад. рэд. З. В. Шыбекі. — Мінск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. — ISBN 978-985-16-0092-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]