Максім Васілевіч Бялоў
Поўнае імя | Максім Васілевіч Бялоў | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
23 красавіка 1999[1] (25 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 198 см | |||||||||
Вага | 93 кг[3] | |||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||
Нумар | 12 | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
Максім Бялоў (нар. 23 красавіка 1999) — беларускі футбаліст, брамнік гродзенскага «Нёмана».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2016 годзе пачаў прыцягвацца да складу магілёўскага «Дняпра», правёў за яго два матчы ў Першай лізе, выходзячы на замену ў канцы сустрэчы. З 2017 года, пасля выхаду магілёўскай каманды ў Вышэйшую лігу, стаў гуляць за дубліруючы склад клуба. Зрэдка прыцягваўся таксама да асноўнай каманды ў якасці трэцяга брамніка. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 лістапада 2018 года, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з мінскім «Дынама» (0:3).
У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у аб’яднаную каманду, пазней праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне». У сакавіку 2019 года афіцыйна стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро»[4]. У складзе магілёўскага клуба зноў стаў выступаць за дубль.
У лютым 2020 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[5]. У сезоне 2020 выступаў за дубль клуба. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[6]. У першай палове 2021 года з’яўляўся на лаўцы запасных асноўнай каманды, а пасля адправіўся на службу ў армію. У 2022 года зноў стаў выступаць за дубль «Шахцёра».
У лютым 2023 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і ў выніку падпісаў трохгадовы кантракт з клубам[7].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2024
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2021
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2016 | Д2 | Дняпро | ![]() |
2 | −0 |
2017 | дубль | Дняпро | ![]() |
20 | −31 |
2018 | Д1 | Дняпро | ![]() |
2 | −6 |
2019 | дубль | Дняпро | ![]() |
27 | −45 |
2020 | дубль | Шахцёр | ![]() |
16 | −19 |
2021 | дубль | Шахцёр | ![]() |
? | −? |
2022 | дубль | Шахцёр | ![]() |
15 | −17 |
2023 | Д1 | Нёман | ![]() |
7 | −10 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Maksim Belov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.fcshakhter.by/player.asp?id=Maksim-Belov-213&season=2020MEN
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/maksim_belov/
- ↑ Четыре игрока "Днепра" будут выступать в объединенной команде (руск.). football.by (11 сакавіка 2019). Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ "Шахтер" подписал вратаря Белова (руск.). football.by (21 лютага 2020). Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ "Шахтер" продлил контракты с Бегуновым и Беловым (руск.). football.by (19 студзеня 2021). Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ Футбол. Максим Белов стал игроком "Немана" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2023. Праверана 1 сакавіка 2023.