Макс Тэйлер
Макс Тэйлер | |
---|---|
Max Theiler | |
![]() | |
Дата нараджэння | 30 студзеня 1899[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 жніўня 1972[4][1][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, хімік, вірусолаг |
Навуковая сфера | вірусы |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
![]() |
Макс Тэйлер (англ.: Max Theiler, 30 студзеня 1899, Прэторыя, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка — 11 жніўня 1972, Нью-Хейвен, штат Канектыкут, ЗША) — амерыканскі вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1951 годзе за даследаванні віруса жоўтай ліхаманкі і стварэнне двух спецыфічных вакцын для імунізацыі чалавека супраць гэтай хваробы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1917—1918 годзе вывучаў медыцыну ў Кейптаўнскім універсітэце, у 1922 годзе ўдасканальваўся ў Лондане. З 1951 года кіраўнік лабараторый аддзела медыцыны і аховы здароўя Ракфелераўскага фонду (Нью-Ёрк) і адначасова (з 1964 года) прафесар медыцынскай школы Ельскага ўніверсітэта.
Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы па вывучэнні этыялогіі амёбнай дызентэрыі, лептаспірозаў, японскага энцэфаліту, малпавага энцэфаламіеліта і інш.
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- Studies on action of yellow fever virus in mice, «Annals of tropical medicine and parasitology», 1930, № 24;
- Yellow fever protection test in mice by intracerebral injection, "Annals of tropical medicine and hygiene ", 1933, № 27.
Зноскі
- ↑ а б Max Theiler // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Max Theiler // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Max Theiler // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Тейлер Макс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Theiler, Max: A Dictionary of Scientists. Oxford University Press, 1999.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 30 студзеня
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Прэторыі
- Памерлі 11 жніўня
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі ў Канектыкуце
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Кейптаўнскага ўніверсітэта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вірусолагі ЗША
- Паразітолагі
- Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта