Джордж Уолд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джордж Уолд
George Wald
George Wald 1987.jpg
Дата нараджэння 18 лістапада 1906(1906-11-18)[1][2][…]
Месца нараджэння Нью-Ёрк, Нью-Ёрк
Дата смерці 12 красавіка 1997(1997-04-12)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца смерці Кембрыдж, Масачусетс
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, нейрабіёлаг, урач, біяхімік, хімік, фізіёлаг
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Альма-матар Калумбійскі ўніверсітэт
Член у
Узнагароды і прэміі Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1967)
Медаль Фрыдэрыка Айвса (1966)
Commons-logo.svg Джордж Уолд на Вікісховішчы

Джордж Уолд (англ.: George Wald, 18 лістапада 1906, Нью-Ёрк — 12 красавіка 1997) — амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Член Нацыянальнай АН ЗША (1950), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.

Скончыў Вашынгтонскі каледж Нью-Ёркскага ўніверсітэта (1927), Калумбійскі ўніверсітэт (1932, доктар філасофіі). З 1932 года член Нацыянальнага даследчага савета ЗША, з 1934 года ў Гарвардскім універсітэце (у 1948-68 гадах прафесар біялогіі). Навуковыя працы па біяхіміі, фізіялогіі і эвалюцыі зроку, па пытаннях узнікнення жыцця і біялагічнай эвалюцыі. Выявіў шлях распаду (прыроду выцвітання) радапсіну, адкрыў вітаміны рэцінол і дэгідрарэцінол у рэцэптарах сеткавай абалонкі вока. Нобелеская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1967) (разам з Р. А. Гранітам і Х. К. Хартлайнам).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 George Wald // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 George Wald // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 George Wald // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  5. 5,0 5,1 NNDB — 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]