Джуліус Аксельрад

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джуліус Аксельрад
англ.: Julius Axelrod
Julius Axelrod 3.jpg
Дата нараджэння 30 мая 1912(1912-05-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 снежня 2004(2004-12-29)[7][8][…] (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, нейрабіёлаг, фармаколаг, вучоны, біяхімік
Навуковая сфера біяхімія і фармакалогія
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Commons-logo.svg Джуліус Аксельрад на Вікісховішчы

Джуліус Аксельрад (англ.: Julius Axelrod; 30 мая 1912, Нью-Йорк — 29 снежня 2004, Роквіл, Мэрыленд) — амерыканскі біяхімік і фармаколаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1970, сумесна з Бернардам Кацам і Ульфам фон Эйлерам) за «за адкрыцці, якія тычацца гумаральных пасярэднікаў у нервовых канчатках, механізмаў іх захавання, выдзялення і інактывацыі».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку, у сям’і яўрэйскі імігрантаў з Польшчы. Скончыў Сіці-каледж у Нью-Ёрку. У 1933 годзе атрымаў званне бакалаўра. Працаваў мікрабіёлагам і хімікам на кафедрах Нью-Ёркскага ўніверсітэта. У 1941 годзе атрымаў ступень магістра. З 1946 года працуе ў навукова-даследчым аддзеле Нью-Ёркскага ўніверсітэта пры шпіталі імя Голдўотара, дзе праводзіў біяхімічныя даследаванні. Праз тры гады працягнуў працу ў Нацыянальным кардыялагічным інстытуце ў штаце Мэрыленд. У 1955 годзе атрымаў доктарскую ступень і ўзначаліў аддзел фармакалогіі адной з лабараторый Нацыянальнага інстытута псіхічнага здароўя (НІПЗ).

Да гэтага часу ўжо былі адкрыты рэчывы, якія граюць ролю медыятараў — адрэналін, норадрэналін, дафамін, ацэтылхалін, сератанін. Але ўласцівасці гэтых рэчываў яшчэ не былі вывучаныя. Вельмі мала было вядома аб метабалізме адрэналіна і норадрэналіна. Аксельрад займаўся вывучэннем нейрамедыятараў пасля паступлення ў НІПЗ. Яму ўдалося вылучыць два найважнейшых фермента, якія адказваюць за распад вышэйзгаданых медыятараў. Насуперак ужо складзеным уяўленням, Аксельрад паказаў, што канчатковым этапам перадачы нервовага імпульсу з дапамогай катэхаламінаў служыць іх адваротнае ўсмоктванне ў прэсінаптічнае валакно.

Ім і яго супрацоўнікамі было даказана квантавае вылучэнне норадрэналіна з накапляльных бурбалак. Працы Аксельрада ўдакладнілі механізм дзеяння псіхатропных рэчываў, якія выкарыстоўваюцца для лячэння шызафрэніі, маніякальнай і дэпрэсіўных станаў. Ён выявіў, што такія рэчывы як какаін і рэзерпін, удзельнічаюць у абмене катэхаламінаў, змяняючы, у прыватнасці, склад медыятара ў бурбалках і хуткасць яго вылучэння. У канцы 1960-х гадоў Аксельрад вывучае ўплыў медыятараў на выпрацоўку гармонаў. Яго працы прасунулі даследаванні прычын псіхічных расстройстваў.

Джуліус Аксельрад быў у ліку тых, хто падпісаў «Папярэджанне навукоўцаў чалавецтву» (1992).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 1967 — Міжнародная прэмія Гайрднера
  • 1970 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
  • 1973 — Прэмія Таральда Солмена Амерыканскага таварыства фармакалогіі і эксперыментальнай тэрапіі[14]
  • 1978 — Плакетка Шмідэберга
  • 1992 — Прэмія Ральфа Джэрарда
  • Прэмія Універсітэта Джорджа Вашынгтона
  • Медаль Клода Бернара Манрэальскага універсітэта
  • Прэмія Альберта Эйнштэйна Універсітэта Іешыва
  • Прэмія Полу Хоча Амерыканскай асацыяцыі псіхапатолагаў

Аксельрад быў членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1971), Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1971)[15], а таксама замежным членам Лонданскага каралеўскага таварыства (1979)[16].

Зноскі

  1. http://www.nature.com/npp/journal/v30/n9/full/1300799a.html?foxtrotcallback=true
  2. Julius Axelrod // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Julius Axelrod // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Аксельрод Джулиус // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. http://jurist.org/paperchase/2014/06/new-york-top-court-upholds-ruling-blocking-sugary-drink-ban.php
  6. http://www.nndb.com/edu/880/000165385/
  7. http://lifeinlegacy.com/Display.aspx?weekof=2005-01-01
  8. http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1002/mhw.20301503/pdf
  9. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/46108/Julius-Axelrod
  10. 10,0 10,1 http://www.encyclopedia.com/topic/Julius_Axelrod.aspx
  11. http://www.ncbi.nlm.nih.gov/pmc/articles/PMC289646/
  12. 12,0 12,1 (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  13. 13,0 13,1 NNDB — 2002.
  14. ASPET | Torald Sollmann Award in Pharmacology
  15. Julius Axelrod (англ.) 
  16. Axelrod; Julius (1912—2004) (англ.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лауреаты Нобелевской премии, энциклопедия, т.1-2. — М.: Прогресс, 1992.
  • Краткая еврейская энциклопедия, т.1-7. — М.: «Красный пролетарий», Москва, 1996.
  • Alan Symons. The jewish contriution to the 20-th century. — London: Polo Publishing, 1997.
  • Всемирный биографический энциклопедический словарь. — М.: БРЭ, 1998.
  • Комэй Дж.. Словарь. Кто есть кто в истории евреев. 2-е издание. — М.: Издательство ТОО «Внешсигма», 1998.
  • Фридман С. А. Евреи-лауреаты Нобелевской премии, Краткий биографический словарь. — М.: Дограф, 2000. — ISBN 5-93431-011-9
  • Артыкул «Аксельрод Джулиус» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]