Алфрэд Хершы
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Алфрэд Дэй Хершы (англ.: Alfred Day Hershey, 4 снежня 1908, Авоса, ЗША — 22 мая 1997) — амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі і вірусалогіі. Член Нацыянальнай АН ЗША (1958), член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Скончыў універсітэт штата Мічыган у 1930 годзе. Доктар філасофіі (1934). З 1934 года ў Вашынгтонскім універсітэце, з 1950 года ў Інстытуце Карнегі (з 1962 года дырэктар). Навуковыя працы па вывучэнні механізмаў перадачы генетычнай інфармацыі ў фагаў. Даказаў магчымасць рэкамбінацыі ў бактэрыяфагаў і галоўную ролю нуклеінавай кіслаты ў віруснай інфекцыі. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1969) (з М.Дэльбрукам і С.Лурыя).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.