Перайсці да зместу

Фрэдэрык Чапмен Робінс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрэдэрык Чапмен Робінс
Дата нараджэння 25 жніўня 1916(1916-08-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 жніўня 2003(2003-08-04)[3][2][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, біёлаг, выкладчык універсітэта, вірусолаг, фізіёлаг
Навуковая сфера вірусалогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрэдэрык Чапмен Робінс (англ.: Frederick Chapman Robbins; 25 жніўня 1916 — 4 жніўня 2003) — амерыканскі вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1954), член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША з 1972 года.

Скончыў універсітэт Місуры (1936) і Гарвардскую медыцынскую школу (1940). У 1940—1942 і ў 1948—1950 гадах супрацоўнік дзіцячай бальніцы ў Бостане. У 1952—1966 гадах кіраўнік аддзела педыятрыі і інфекцыйных хвароб у Галоўнай гарадской бальніцы Кліўленда; з 1952 года прафесар педыятрыі медыцынскай школы пры універсітэце ў Кліўлендзе (штат Агая), з 1966 года дэкан.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У Бостане ў супрацоўніцтве з Дж. Эндэрсам і Т. Уэлерам распрацаваў тэхніку культывавання віруса поліяміэліту ў тканкавых культурах, удзельнічаў у стварэнні вакцыны супраць поліяміеліту, а таксама ў распрацоўцы метадаў вызначэння і ізаляцыі шэрагу іншых вірусаў. Вывучаў эпідэміялогію інфекцыйнага гепатыту, сыпнога тыфу, ліхаманкі Ку.

Зноскі