Дзікінсан Рычардс
Дзікінсан Рычардс | |
---|---|
англ.: Dickinson Woodruff Richards | |
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1895[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 23 лютага 1973[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, фізіёлаг, internist |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Дзікінсан Ры́чардс[5] (англ.: Dickinson Woodruff Richards, Jr.; 30 кастрычніка 1895 — 23 лютага 1973) — амерыканскі кардыёлаг, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1958)[6].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў горадзе Орындж, штат Нью-Джэрсі, ЗША. Скончыў Ельскі ўніверсітэт у 1917 годзе і Калумбійскі ўніверсітэт у 1922 годзе, а таксама Калумбійскі ўрачэбна-хірургічны каледж і школу Хотчкіс у штаце Канектыкут. Да 1927 года працаваў у прэсвітэрыянскай бальніцы ў Нью-Ёрку. Пераехаў у Англію і працаваў у Нацыянальным інстытуце медыцынскіх даследаванняў у Лондане. У 1945—1961 гадах кіраваў медыцынскім аддзелам у шпіталі Белв’ю ў Нью-Ёрку[5].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар прац пра дзейнасць сэрца ва ўмовах траўматычнага шоку, распрацоўцы і ўдасканаленні метадаў даследавання функцый сэрца і лёгкіх. Адзін з аўтараў метаду катэтарызацыі сэрца.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 1956 года (разам з А. Ф. Курнанам і В. Форсманам) за распрацоўку і ўдасканаленне метаду клінічнай дыягностыкі парокаў сэрца (катэтарызацыя сэрца).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Dickinson Woodruff Richards // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Dickinson W. Richards // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Dickinson Woodruff Richards // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
- ↑ 5,0 5,1 БелЭн, 2001
- ↑ Dickinson W. Richards // National Academy of Sciences (англ.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Маніна А. Ю. Рычардс (Richards) Дзікінсан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 528. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
- Ричардс (Richards) Дикинсон // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 30 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Джэрсі
- Памерлі 23 лютага
- Памерлі ў 1973 годзе
- Памерлі ў Канектыкуце
- Пахаваныя ў Канектыкуце
- Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Кардыёлагі ЗША