Маршал рода войск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ма́ршал ро́ду во́йск (сіл) і спецыя́льных во́йск - група воінскіх званняў ва Ўзброеных Сілах СССР: маршал артылерыі (род войск), маршал авіяцыі (род сіл), маршал бранятанкавых войск (род войск), маршал інжынерных войск (спецвойск), маршал войск сувязі (спецвойск).

Да воінскага звання маршала, які знаходзіцца ў запасе або знаходзiцца ў адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «у адстаўцы».

Заснаванне звання[правіць | правіць зыходнік]

Звання маршала родаў войск (сіл) (авіяцыі, артылерыі і бранятанкавых войск) былі ўведзеныя ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 16 студзеня 1943 года. 9 кастрычніка 1943 г. былі ўведзены таксама званні маршала спецыяльных войск: маршала інжынерных войск і маршала войск сувязі. Усе гэтыя пяць званняў адпавядалі агульнавайсковаму званню генерала арміі. Раней, у 1940-1943 гадах, вышэйшымі воінскімі званнямі, якія паказваюць на род войскаў (сіл), былі «генерал-палкоўнік артылерыі», «... авіяцыі» і гэтак далей.

Па прычыне камандавання фарміраваннямі танкавых войск да аб'яднання ўключна персанальныя воінскія званні генералаў у танкавых войсках мелі прыстаўку «... танкавых войск», а вышэйшае кіраўніцтва (пасады начальніка Упраўлення і іншыя, то ёсць звязаныя з усімі АБТВ РСЧА УС — Намеснік Наркама абароны) маршал і Галоўны маршал — «... бранетанкавых войск».

На стварэнне гэтых званняў, паўплывала павелічэнне Узброеных Сіл СССР (вылучыліся «галоўныя (асноўныя)» роды войскаў (сіл) РСЧА, ад дзеянняў якіх залежалі поспехі ў аперацыях), а не брытанскія «маршальскія» званні ВПС, па змесце адпаведныя агульнавайсковым генеральскім («Маршал каралеўскіх ВПС»,«галоўны маршал»,«маршал»,«віцэ-маршал»). Акрамя таго, сама сістэма гэтых савецкіх званняў паходзіць ад сістэмы традыцыйных чыноў (воiнскiх пасад - воінскіх званняў), прысвойваліся поўным генералам родаў зброі: «генерал ад артылерыі», «генерал ад кавалерыі», «інжынер-генерал». Да кастрычнікa 1917 г. пералічаныя генеральскія званні былі ў рускай арміі; з'яўляючыся па паходжанні нямецкімі, яны існавалі ў 1940-я гады і ў германскім вермахце.