Іван Іванавіч Пстыга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іванавіч Пстыга
Дата нараджэння 10 красавіка 1918(1918-04-10)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 2009(2009-02-23)[2] (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы СССР[2]
Гады службы 1936—1992
Званне маршал авіяцыі
Камандаваў 16-я паветраная армія
893-і штурмавы авіяполк
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Іванавіч Псты́га (10 красавіка 1918, в. Сухаполь[d], Уфімская губерня[d], цяпер Башкартастан — 23 лютага 2009, Масква, Расія) — савецкі ваенны лётчык, военачальнік, маршал авіяцыі (1975), Герой Савецкага Саюза (1978), заслужаны ваенны лётчык СССР (1967).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і выхадцаў з Гродзенскай губерні, якія эвакуіраваліся ў Башкірыю з пачаткам Першай сусветнай вайны. Беларус[3][4].

У сям’і было восем дзяцей. Бацька — Іван Рыгоравіч — скончыў прыходскую школу, быў самым пісьменным чалавекам у вёсцы[5]. Маці — Еўдакія Фамінічна — была хатняй гаспадыняй. У дзяцінстве пераехаў з сям’ёй ва Уфу, дзе скончыў школу.

Прызваны на службу ў Чырвоную армію ў 1936 годзе. У 1940 годзе скончыў Энгельскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча, і быў прызначаны камандуючым звяна 211-га бамбардзіровачнага авіяпалка ВПС Адэскай ваеннай акругі.

У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Бранскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскім, 2-м Беларускім і 1-м Украінскім франтах: камандзір звяна, эскадрыллі, начальнік паветрана-стралковай службы авіядывізіі, корпуса, камандзір штурмавога авіяпалка.

22 чэрвеня 1941 года здзейсніў свой першы баявы вылет. Першапачаткова лётаў на бамбардзіроўшчыку Су-2. Здзейсніў 21 баявыя вылеты, у адным з якіх яго самалёт быў збіты.

У сакавіку—верасні 1942 года ў горадзе Балашове прайшоў перанавучанне на штурмавік Іл-2. Камандаваў спачатку звяном, потым эскадрылляй 504-га штурмавога авіяпалка. Яго эскадрылля асабліва паспяхова дзейнічала пад Сталінградам, у выніку яе дзеянняў вораг панёс вялікія страты.

У снежні 1943 года прызначаны камандзірам 893-га штурмавога авіяпалка 307-й штурмавой авіядывізіі. Пад яго кіраўніцтвам лётчыкі гэтага злучэння паспяхова дзейнічалі падчас вызвалення Беларускай ССР і Прыбалтыкі — за баявыя дзеянні пад Віцебскам полк атрымаў ганаровае найменне «Віцебскі», а за актыўны ўдзел у вызваленні Барысава, Мінска, Вільні, Ліды быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

" Я ганарыўся і ганаруся, што давялося ўдзельнічаць у вызваленні Беларусі — шматпакутнай зямлі гераічнага народа. Раней мне не даводзілася бываць на радзіме маіх продкаў. Наша мясцовасць доўгія гады знаходзілася пад уладай панскай Польшчы. Пералятаючы з 3-га Беларускага на 1-ы Украінскі фронт, шлях нашага палка праходзіў зусім выпадкова праз гэтыя месцы. Я лёгка знайшоў вёскі Хвалава і Крыніцу Пружанскага раёна Гродзенскай губерні, заклаў віраж і міжволі падумаў пра бацьку: як бы здзівіўся ён, даведаўшыся, што яго сын усё ж такі пабачыў зямлю прашчураў ...
Іван Пстыга, «На боевом курсе»[6].
"

У далейшым ўдзельнічаў ў вызваленні Польшчы, баях ва Усходняй Прусіі. За ўвесь час вайны Іван Пстыга здзейсніў 96 баявых вылетаў, асабіста збіў 2 знішчальнікі, адзін з якіх — у лабавой атацы[7].

Пасля вайны працаваў на камандных пасадах у Ваенна-паветраных сілах і іншых пасадах ва Узброеных сілах СССР і Расіі. Скончыў Ваенную акадэмію Генштаба і ў 1957 годзе прызначаны намеснікам камандуючага ваенна-паветраных сіл Ленінградскай ваеннай акругі.

З 1958 года — першы намеснік, а праз год — камандуючы ваенна-паветранымі сіламі Групы савецкіх войск у Германіі. У 1967 годзе стаў намеснікам галоўнакамандуючага ВПС па баявой падрыхтоўцы.

У 1977 годзе пад яго кіраўніцтвам была створана Цэнтральная інспекцыя бяспекі палётаў Узброеных сіл СССР. Ён распрацаваў «формулу бяспекі палётаў» — сукупнасць якасцяў асабовага складу, правілаў лётнай службы, кіравання палётамі, рэгулярнасці палётаў, надзейнасці авіяцыйнай тэхнікі, — якая легла ў аснову сістэму забеспячэння бяспекі палётаў, дзейснай да гэтага часу. Дзякуючы Пстыгу атрымалася мінімізаваць колькасць лётных здарэнняў у авіяцыйных частках СССР[7].

З 1983 года — ваенны інспектар-саветнік Групы генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР. Праводзіў вялікую аналітычную працу, абагульняў досвед баявых дзеянняў савецкіх авіячастак у гады вайны.

У 1992 годзе выйшаў у адстаўку, жыў у Маскве. Памёр 23 лютага 2009 года на 91-м годзе жыцця. Пахаваны на Траякураўскіх могілках.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1955, 1978), двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені (1943, 1985), двума ордэнамі Чырвонай Зоркі (1951), ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1974), ордэнам Аляксандра Неўскага (1944), ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені (1988), шэрагам савецкіх і расійскіх медалёў.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 7 красавіка 1978 года «за асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, вялікі ўнёсак у падрыхтоўку і павышэнне баявой гатоўнасці войск у пасляваенны перыяд і асваенне складанай баявой тэхнікі».

Іван Пстыга — адзіны беларус, узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга 7 разоў[8][9], адзін з двух беларусаў — маршалаў роду войск.

Зноскі

  1. а б Пстыго Иван Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б в г д е ё Авиация России : биографическая энциклопедия : 1909-2009 : А--Я / под ред. А. Н. ЗелинМ.: 2009. — 880 с. — ISBN 978-5-903989-03-4
  3. Узнагародны ліст І. І. Пстыгі па ўзнагароджанні Ордэнам Чырвонага Сцяга, 1942.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 108
  5. Пстыго И. И. На боевом курсе. — М. : Воениздат, 1989. — (Военные мемуары). — 65 000 экз. — ISBN 5-203-00061-1.
  6. М. В. Стрелец. Судьба этнического белоруса, родившегося в Республике Башкортостан (на примере маршала авиации И. И. Пстыго). // Научный вестник Крыма, № 5 (16) 2018.
  7. а б 154 отдельный комендантский Преображенский полк. Книга памяти. Пстыго Иван Иванович (руск.). Масква: Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Праверана 1.4.2020.(недаступная спасылка)
  8. Николай Качук.. У неба на часах. Вспоминая 95-ю авиадивизию (руск.). Мінск: СБ. Беларусь сегодня (17 жніўня 2019). Праверана 01.04.2020.
  9. Максим Осипов.. Белорусы, обладающие первым советским орденом: от Леонида Беды до Виктора Шеймана (руск.)(недаступная спасылка). Народная газета (21 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2013. Праверана 01.04.2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]