Мглінскі раён
Выгляд
| Мглінскі раён | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Мглинский район | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | раён | ||||
| Уваходзіць у | Бранская вобласць | ||||
| Адміністрацыйны цэнтр | Мглін | ||||
| Дата ўтварэння | 1929 | ||||
| Насельніцтва | 21 600 | ||||
| Плошча | 1 120 км² | ||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код | +7 48339 | ||||
| Код аўтам. нумароў | 32 | ||||
| Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Мглінскі раён (руск.: Мглинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Мглін.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча раёна — 1120 км². Асноўныя рэкі — Іпуць, Варануса.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Мглінскі раён. У 1963 годзе раён быў скасаваны, у 1966 годзе адноўлены.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва раёна складае 21,6 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 8,2 тыс. Усяго налічваецца 131 населены пункт.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 1 гарадское і 12 сельскіх паселішчаў:
Гарадское паселішча:
Сельскія паселішчы:
- Асколкаўскае сельскае паселішча
- Белаводскае сельскае паселішча
- Вельжыцкае сельскае паселішча
- Ветлеўскае сельскае паселішча
- Высоцкае сельскае паселішча
- Краснакасароўскае сельскае паселішча
- Малодзькаўскае сельскае паселішча
- Новараманоўскае сельскае паселішча
- Новачашуйкаўскае сельскае паселішча
- Сакалоўскае сельскае паселішча
- Сімонтаўскае сельскае паселішча
- Шумараўскае сельскае паселішча
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Св. Мікалая ў с. Высокае
- Царква Узвышэння Св. Крыжа ў с. Курчычы
- Царква Св. Мікалая ў с. Лугавец
- Сядзібна-паркавы комплекс Дуніных-Баркоўскіх і царква Покрыва Прасв. Багародзіцы ў с. Новая Раманоўка
- Царква Св. Міхала Арханёла ў с. Разрытае
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мглінскі раён- Мглінскі раён на Radzima.org