Красная Гара (Краснагорскі раён)
Пасёлак гарадскога тыпу
|
Кра́сная Гара́ (руск.: Красная Гора), да 1922 года Папо́ва Гара́ — пасёлак гарадскога тыпу ў Расіі, на рацэ Беседзі. Адміністрацыйны цэнтр Краснагорскага раёна Бранскай вобласці. Насельніцтва на 2016 год — 6306 чалавек. Знаходзіцца за 202 км на захад ад Бранска, за 15 км ад граніцы з Беларуссю, за 56 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Клінцы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадана пад 1387 годам вартавое паселішча ў Мсціслаўскім княстве Вялікага Княства Літоўскага. З 1483 года разам з Мсціслаўскім княствам у складзе Віленскага ваяводства[2]. У 1500 годзе старадубскі князь Сямён Мажайскі, які ў 1499 годзе разам са сваімі ўладаннямі перайшоў з вялікалітоўскага падданства ў маскоўскае, разам з маскоўскім войскам захапіў Папову Гару. 28 жніўня 1501 года ў Горадні вялікі князь Аляксандр перадаў сваёй жонцы Алене некалькі паселішч, у тым ліку і замак Папову Гару[3]. Па выніках вайны 1500—1503 гадоў горад застаўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У канцы 1530-х гадоў з Паповагорскай воласці сфарміраваўся Паповагорскі ўезд (павет).
У 1607 годзе ў Папову Гару з Прапойска прыбыў Ілжэдзмітрый I. Горад вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацвердзіла Дэўлінскае перамір’е 1618 года. 13 красавіка 1619 года каралевіч Уладзіслаў выдаў універсал, згодна з якім «гарадзішча Папова Гара з воласцю» перайшлі пад яго кіраванне. У 1620 годзе ў месце з’явілася залога, тут збудавалі касцёл. У 1625 годзе ўтварыўся Старадубскі павет Смаленскага ваяводства, у склад якога ўвайшла Папова Гара.
У 1648 годзе казакі Хмельніцкага захапілі Папову Гару. У 1649 годзе Вялікае Княства Літоўскае вярнула кантроль над горадам, але ў 1651 годзе казакі зноў захапілі яго.
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з Андрусаўскім перамір’ем 1667 года Папова Гара апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У XVII—XVIII стагоддзях яна ўваходзіла ў склад Старадубскага палка. У XIX ст. горад стаў цэнтрам воласці Суражскага павета Чарнігаўскай губерні.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай беларуская частка Чарнігаўскай губерні абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе меў з’явіцца Суражскі павет («падраён») Гомельскага раёна[4], 16 студзеня была перададзена РСФСР. 31 кастрычніка 1922 года Папова Гара была перайменавана ў Красную Гару. У 1968 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Працуе сыраробны завод.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Гарадзішча
- Курганы радзімічаў
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Святой Тройцы
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Рыгор Мікітавіч Мядзведскі — беларускі іканапісец 18 стагоддзя, майстар насценнай размалёўкі.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ ЭнцВКЛ 2010.
- ↑ Рудскі Э. Польскія каралевы Архівавана 27 сакавіка 2022. // Спадчына № 5—1993 г., № 6—1993 г., 1—1994 г., № 2—1994 г., № 5—1994 г.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_pop_39_4.php
- ↑ Всесоюзная перепись населения 1959 года. Численность сельского населения РСФСР - жителей сельских населённых пунктов - районных центров по полу
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus70_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg2.php
- ↑ http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
- ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
- ↑ http://bryansk.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/bryansk/resources/0f50b5804e367fe2afe7afba5f1db840/01-10.xls
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктов — Росстат, 2013. — 528 с.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 года — М.: Росстат, 2017.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — М.: Росстат, 2018.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мяцельскі А. Папова Гара // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 373. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Паповагорская воласць у складзе Старадубскага павета Смаленскага ваяводства ВКЛ Архівавана 26 жніўня 2017., Беларуская Смаленшчына