Выганіцкі раён
| Выганіцкі раён | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Выгоничский район | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | раён | ||||
| Уваходзіць у | Бранскую вобласць | ||||
| Адміністрацыйны цэнтр | Выганічы | ||||
| Дата ўтварэння | 1929 | ||||
| Насельніцтва (2009) | 22 600 | ||||
| Плошча | 1 028 км² | ||||
|
|
|||||
| Часавы пояс | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код | +7 48341 | ||||
| Код аўтам. нумароў | 32 | ||||
| Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Вы́ганіцкі раён (руск.: Выгоничский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва ўсходняй частцы Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Выганічы.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча раёна — 1028 км². Асноўныя рэкі — Дзясна, Лоўча, Ражок, Крупец.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Выганіцкі раён быў сфарміраваны ў 1929 годзе на аснове Выганіцкай воласці Бежыцкага павета, аднак ужо ў 1932 раён быў скасаваны, а яго тэрыторыя падзелена паміж Бранскім, Почапскім і Трубчэўскім раёнамі. У 1939 годзе Выганіцкі раён быў адноўлены.
5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Выганіцкі раён. У 1963 годзе раён зноў быў скасавана, адноўлены ў 1977 годзе.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]На 1 студзеня 2009 года насельніцтва раёна складала 22,6 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 83 сельскія населеныя пункты. Найбуйнейшыя сёлы раёна — Кокіна, Лопуш.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 1 гарадское і 9 сельскіх паселішчаў:
Гарадскія паселішчы:
Сельскія паселішчы:
Навука
[правіць | правіць зыходнік]У сяле Кокіна Выганіцкага раёна размяшчаецца Бранская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Рэшткі старажытных паселішчаў і гарадзішчаў уздоўж рэчак Дзясна і Рэўна.
Асобы
[правіць | правіць зыходнік]Сяло Лопуш Выганіцкага раёна — радзіма паэта М. Грыбачова.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Выганіцкі раён- Выганіцкі раён на Radzima.org
- Сайт адміністрацыі Выганіцкага раёна Бранскай вобласці Архівавана 19 жніўня 2012. (руск.)
- Гісторыя адміністрацыйных пераўтварэнняў Бранскай вобласці(недаступная спасылка) (руск.)